Як паведаміла адвакатка Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская, сёньня ў калегію па крымінальных справах Менгарсуду абаронцамі была накіравана касацыйная скарга.
У Беларусі розьнічны таваразварот у студзені-красавіку сёлета павялічыўся на 21,2% у параўнаньні са студзенем-красавіком 2010 году і склаў 24, 4 трлн. Беларускіх рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
Экспэрты Standard & Poor's кажуць, што магчымасьці ўраду Беларусі падтрымліваць эканоміку і забясьпечваць выдаткі дзяржсэктару зьнізіліся.
Нацбанк даручыў найбуйнейшаму беларускаму банку "Беларусбанк" прадаваць фізычным асобам наяўную замежную валюту на сацыяльныя мэты ў парадку чарговасьці, паведаміў начальнік управы інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.
Мова ідзе пра тыя аб’ёмы нафты і нафтапрадуктаў, якія вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай прасторы Мытнага зьвязу.
Камітэт грамадзянскіх свабодаў Эўрапарлямэнту пераважнай большасьцю галасоў прыняў рэкамэндацыю прыняць Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую прастору.
Праўленьне Нацбанку прыняла пастанову, у адпаведнасьці зь якой з 1 красавіка 2011 года адмяняецца уведзенае 16 сакавіка 30-дзённае рэзэрваваньне сродкаў у беларускіх рублях на куплю замежнай валюты.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра распавёў пра цяперашнюю палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў РБ у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі ды ў сьвеце.
3 студзеня Аляксандар Лукашэнка сваім указам даручыў канцэрну "Беллеспаперапрам" кіраваць холдынгам "Пінскдрэў". На думку некаторых экспэртаў, гэты ўказ азначае вяртаньне інстытуту “залатой акцыі”, скасаванага ў сакавіку 2008 году.
Цэнтрвыбаркам лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
Па мэдычную дапамогу пасьля акцыі апазыцыі, якая прайшла 19 сьнежня, зьвярнулася больш за 100 чалавек. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Кіраўнік адміністрацыі дзейнага прэзыдэнта Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з даверанай асобай стваральніка сайта Wikileaks Ісраэлем Шамірам, які прыехаў у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 19 сьнежня.
Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што ў краіне няма падстаў для таго, каб вырасьлі цэны на тавары і паслугі.
"Трэба намаляваць партрэт нашых" дзеячоў" -- альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба растлумачыць, што ніякай розьніцы паміж імі няма", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.
Тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 студзеня 2011 году павялічваецца на 2,5% і складзе $1,64 за тону на 100 кілямэтраў.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі распрацоўвае прапановы аб павышэньні мінімальнай заработнай платы з 1 студзеня 2011 году да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэт.
Апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі гатовыя падпісаць "Пакт аб ненападзе", хаця на праекце "адзіны кандыдат" паставілі крыж.
Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала дазвол Тараса Чарнавіла на эксгумацыю цела яго бацькі, лідэра Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавіла, які загінуў у 1999 годзе.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына разьлічвае, што расейскія назіральнікі падыдуць аб'ектыўна да ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў і ня будуць выконваць нечы палітычны заказ.
Дзярждоўг Беларусі на 1 верасьня 2010 склаў 37,26 трыльёна рублёў. У эквіваленце нацыянальнай валюты гэты паказьнік на 21,6% большы, чым 1 студзеня 2010 году.
Загрузіць яшчэ