Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў: “людзі ў цывільным” ня маюць дачыненьня да Расеі


"Людзі ў цывільным", якія ўдзельнічаюць у затрыманьні дэманстрантаў падчас пратэстных "маўклівых акцый", не зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расеі ў Беларусі А.Сурыкаў.

"Я магу толькі пасьмяяцца над гэтым. Гэта ў прынцыпе немагчыма. Гэта з сэры незразумелых здагадак", – заявіў пасол, камэнтуючы распаўсюджаную шэрагам СМІ інфармацыю аб датычнасьці "людзей у цывільным" да расейскіх спэцслужбаў.

Гаворачы аб тым, ці дазваляюць існуючыя пагадненьня спэцслужбам Расеі ўдзельнічаць у дазволе ўнутраных канфліктаў у Беларусі, А. Сурыкаў сказаў: "Ніякіх дамоваў паміж Расеяй і Беларусьсю, у тым ліку ў рамках АДКБ, якія прадугледжваюць удзел сіл з мэтай падаўленьня ачагоў унутраных супраціваў, няма" . Пры гэтым дыплямат растлумачыў, што "ў рамках АДКБ існуе дамова, згодна зь якой у выпадку тэхнагеннай сытуацыі ў адной з краін Арганізацыі сілы апэратыўнага рэагаваньня могуць прымаць удзел у ліквідацыі тэхнагенных катастроф", а таксама "ў выпадку агрэсіі адносна адной з краінаў АДКБ". "Ніякіх іншых матываў не прадугледжана", – падкрэсьліў ён.

Расейскі дыпламат паведаміў, што двое расейскіх грамадзян, "затрыманых ні за што" ў Менску і Барысаве, плянуюць апратэстоўваць як дзеяньні праваахоўнікаў, так і судовыя рашэньні. "Мы дастаткова сур'ёзна і жорстка абараняем інтарэсы расейскіх грамадзян. Амбасада зьвярнулася ў пракуратуру Менску з нагоды гэтых фактаў. Мы увогуле супраць такога масавага затрыманьня грамадзян незразумела за што, і тым больш расейскіх, і тым больш тых, хто не прымаў удзел у акцыях, а ў сілу акалічнасьцяў апынуўся ў месцы правядзеньня акцыі. Трэба разьбірацца, перш чым агульна затрымліваць ", – сказаў А. Сурыкаў.

ПРА ВАЛЮТУ


Абмежаваньні валютнага рынку і абмежаваньні імпарту, уведзеныя урадам Беларусі, на думку Аляксандра Сурыкава, могуць аказаць нэгатыўны уплыў на эканоміку і выклікаць рост незадаволенасьці.

"Гэта вельмі крытычны стан эканомікі. Заўтра гэтага імпарту можа не хапіць на камплектацыю і пачне разбурацца экспарт. Але самае галоўнае – расьце колькасьць незадаволеных. Вы думаеце, народ радуецца, што ня можа паехаць за мяжу? Можа, валюта і застанецца ў краіне, але сацыяльнае незадаволенасьць вырасьце ", – лічыць А.Сурыкаў.

Пасол сумняваецца, што ва ўрадзе Беларусі можа існаваць пазыцыя штучнага стрымліваньня імпарту і адтоку валюты. "Пры цяперашнім становішчы на валютным рынку амаль немагчымы прыход інвэстараў у Беларусь. І гэта вельмі сур'ёзна", – падкрэсьліў дыплямат.

А.Сурыкаў прызнаў, што сам асабіста сутыкаецца апошні час з недахопам спажывецкіх тавараў. "Я прывык да расейскіх малочных прадуктаў – цяпер яны практычна адсутнічаюць, зьніклі расейскія сыры. Я спадзяюся, што сытуацыя выправіцца, тым больш, што расейскі імпарт ня быў крытычны для Беларусі. Але з пункту гледжаньня прамысловых тавараў сытуацыя горш. Купіць зараз прыстойны касьцюм або абутак у Менску – вельмі складана. Або цана недасяжная – вышэй любой замежнай. Гэта таксама сьледзтва валютных абмежаваньняў ", – лічыць пасол. "Гэту нішу тавараў для людзей сярэдняга і вышэй дастатку беларускі вытворца пакуль не гатовы запоўніць якаснай прадукцыяй", – заключыў А.Сурыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG