Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар РЭ крытыкуе Менск за перасьлед апазыцыі


Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Томас Хамарбэрг скрытыкаваў улады Беларусі за перасьлед апазыцыі і заявіў, што гэтая краіна не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў эўрапейскую арганізацыю.

"У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць апазыцыйных палітыкаў, груп грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў і СМІ. Пры тым, што ўвечары пасьля выбараў 19 сьнежня мінулага году былі арыштаваныя ня менш як 700 дэманстрантаў, зараз шэраг зь іх падвергліся судоваму перасьледу, ім былі прад'яўленыя неабгрунтаваныя абвінавачаньні і вынесены вельмі суровыя прысуды", – гаворыцца ў заяве Т. Хамарбэрга, якую распаўсюдзіў камітэт міжнароднага кантролю за выкананьнем правоў чалавека ў Беларусі.

Амбудсмэн Рады Эўропы падкрэсьліў, што "Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы і ў зараз не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў гэтую арганізацыю".

"Адным з наступстваў гэтага зьяўляецца тое, што грамадзяне Беларусі ня могуць разьлічваць на мэханізмы і праграмы ў падтрымку правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Тым больш важна не забывацца пра лёс беларускага народу і аказваць з нашага боку канструктыўную дапамогу грамадзянскай супольнасьці гэтай эўрапейскай краіны", – заявіў Т. Хамарбэрг.

Паводле яго ацэнкі, палітызаваныя судовыя працэдуры ў справе 19 сьнежня суправаджаліся кампаніяй цкаваньня праваабаронцаў з боку афіцыйных асоб.

"Праваабаронцаў абвінавацілі ў тым, што яны здраднікі і "пятая калёна ", – гаворыцца ў заяве. – Гэтыя абвінавачваньні сталі асабліва бязглуздымі і пагрозьлівымі пасьля тэрарыстычнага акту ў менскім мэтро 11 красавіка – як быццам магла быць нейкая сувязь паміж гэтым жудасным злачынствам і абаронай правоў чалавека. Адной з мэтаў падобных заяў стаў Алесь Бяляцкі – кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG