Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За завышаны курс даляра будуць караць


Нацыянальны банк Беларусі ў жорсткай форме папярэдзіў камэрцыйныя банкі аб адказнасьці ў выпадку парушэньня рэкамэндацый што да памеру дазволенага адхіленьня ад афіцыйнага курсу пры зьдзяйсьненьні валютна-абменных апэрацый.

"Некаторыя банкі па асобных валютна-абменных апэрацыях перавышаюць гранічныя значэньні абменных курсаў ... Нацыянальны банк патрабуе ад банкаў забясьпечыць захаваньне нормаў пастановы (N188 ад 23 траўня, якім устаноўлены гранічныя значэньні абменных курсаў) пры валютна-абменных аперацыях. У адваротным выпадку да банкаў будуць ужытыя строгія захады ў адпаведнасьці з заканадаўствам ", – сказана ў лісьце НББ, накіраваным у пятніцу ў банкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG