Начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных лічыць неправамернай заяву прэзыдэнта ЗША Барака Абамы аб наяўнасьці ў рэспубліцы палітвязьняў у асобе асуджаных экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
"Заява прэзыдэнта ЗША Барака Абамы па Беларусі ад 27 траўня 2011 года зьяўляецца неправамернай і не заснаваная на рэальных фактах", - сказана ў распаўсюджанай у пятніцу заяве А. Савіных.
"Каторы раз амэрыканскі бок заяўляе аб узмацненьні санкцый – пры тым, што ЗША з уласнага вопыту адносінаў з шэрагам краін павінны выдатна ведаць, што палітыка санкцый ня дзейнічае", – падкрэсьлівае прэс-сакратар МЗС.
"Як можна задумвацца ўвядзеньне санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў – бо на іх працуе значная частка насельніцтва Беларусі, яны ў значнай ступені фарміруюць бюджэт краіны – гэта значыць ахову здароўя, сацыяльнае забесьпячэньне, пэнсіі, адукацыя. Тады супраць каго на справе скіраваныя гэтыя санкцыі? Гэта простае супастаўленьне паказвае крывадушнасьць сьцьверджаньняў аб "падтрымцы беларускага народу", - мяркуе А. Савіных.
"Мы перакананыя ў важнасьці ўзаемадзеяньня Беларусі з ЗША. Злучаныя Штаты павінны знайсьці ў сабе сілы адмовіцца ад ілжывых стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў. Даўно пара прыступіць да выбудоўваньня канструктыўнага супрацоўніцтва ў сапраўдных інтарэсах нашых народаў. Мы заўсёды былі да гэтага гатовыя – і гатовыя цяпер", - выказаў пазыцыю беларускага боку прадстаўнік МЗС.
Абама абяцае новыя санкцыі