У Менску адбылася сустрэча дэлегацыі польскіх парлямэнтарыяў на чале са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ў камэнтары Свабодзе адмоўна ацанілі пляны сьпікера Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага сустрэцца са старшынём Савету Рэспублікі і старшынём Палаты прадстаўнікоў.
2 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства. Праваабаронцы канстатуюць, што рабства ў чыстым выглядзе ў Беларусі няма, але існуе праблема прымусовай працы ды іншыя формы бесчалавечнага абыходжаньня.
«Пэтыцыі могуць быць эфэктыўным мэханізмам уплыву на дзяржаўныя органы, але чыноўнікі адмаўляюцца ісьці на саступкі, калі бачаць у зваротах палітычны падтэкст».
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі дасягнула амаль 3 мільярдаў даляраў, а зьнешні доўг Беларусі складае ўжо 13,5 млрд даляраў.
Беларуская сацыял-дэмакратычная «Грамада» гатовая пазбавіцца афіцыйнай рэгістрацыі, але гаворкі пра самароспуск ня йдзе.
«Адкуль мне ведаць, колькі я забіў?» — сказаў вайсковы выведнік «ЛНР» з Бабруйску ў інтэрвію Свабодзе, прыехаўшы на пабыўку ў родны горад.
25 лістапада ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску прайшоў памятны вечар, прысьвечаны трэцім угодкам Эўрамайдану.
У Менску прайшла сустрэча дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня з нагоды 20-годзьдзя рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі, удзельнікі якой зьвярнулі ўвагу на небясьпеку правядзеньня новага рэфэрэндуму.
Расейскі дыякан Павел Шульжонак, што быў духоўнікам баевікоў «ДНР», распавёў Свабодзе, чаму ён не прыняў удзелу ў Ірынінскім форуме ў Віцебску, намер наведаць які выклікаў абурэньне ў віцяблян.
Якія памылкі зрабіў Вярхоўны Савет падчас палітычнага крызісу 1996 году? Ці магчыма было адхіліць ад улады Аляксандра Лукашэнку і ці быў фатальны «расейскі дэсант» напярэдадні рэфэрэндуму?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зьвярнуўся ў пракуратуру і Менаблвыканкам з нагоды факту прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі зьбіраць кукурузу.
Удзел Беларусі ў міратворчай місіі на Данбасе для Ўкраіны ёсьць непрымальным. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка.
Лукашэнка гатовы абмяняць буйныя беларускія прадпрыемствы, якія цікавяць Расею, на акцыі «Башнефть», каб мець магчымасьць здабываць 7-8 мільёнаў тон нафты за год.
Галасаваньне Беларусі супраць рэзалюцыі пра Крым Камітэту Генэральнай асамблеі ААН у пытаньнях правоў чалавека зьяўляецца пацьверджаньнем залежнасьці Аляксандра Лукашэнкі ад Крамля. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў прафэсар паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань:
Дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч лічыць, што спроба беларускай дэлегацыі заблякаваць рэзалюцыю Камітэту Генэральнай асамблеі ААН па правах чалавека ў Крыме цалкам упісваецца ў зьнешнепалітычную стратэгію афіцыйнага Менску.
Сёньня, калі ў Cлуцкім раённым судзе аднаўляецца працэс над Іванам Барбашынскім, брат якога загінуў у Жодзінскім СІЗА, Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.
Палітоляг Анатоль Цэрану лічыць, што перамога на прэзыдэнцкіх выбарах у Малдове прарасейскага кандыдата Ігара Дадона — гэта сур’ёзная перасьцярога праэўрапейскім сілам у Малдове, але гэта ня значыць, што курс на эўраінтэграцыю будзе згорнуты.
Экспэрты ў інтэрвію Свабодзе камэнтуюць вынікі амэрыканскіх выбараў.
Беларускія палітолягі даюць свой прагноз наконт вынікаў выбараў у ЗША і разважаюць пра наступствы перамогі Гілары Клінтан ці Дональда Трампа.
Загрузіць яшчэ