Са сьпісу выключаныя Натальля Пяткевіч, Леанід Мальцаў, Генадзь Нявыглас, Анатоль Рубінаў, Яўген Полудзень ды іншыя.
Сёньня — 40 гадоў Хэльсынскім пагадненьням, якія замацавалі непарушнасьць межаў у пасьляваеннай Эўропе і моцна паўплывалі на праваабарончы рух у СССР.
Ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч падала заяву ў міліцыю пра напад на актывістаў падчас збору подпісаў.
Праваабаронцы заклікаюць грамадзян паведамляць пра выпадкі прымусу з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў падпісвацца за таго ці іншага прэтэндэнта ў кандыдаты.
«Постаць Андрэя Шаптыцкага важная ня толькі для царкоўнай, але і для культурнай гісторыі Беларусі», — перакананы айцец Яўген Усошын, грэка-каталіцкі сьвятар зь Менску.
Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец лічыць, што адміністрацыйны перасьлед незалежных журналістаў — гэта мэтанакіраваная кампанія ўладаў.
Праз 25 гадоў пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце беларуская незалежнасьць — пад пагрозай, перакананыя экспэрты і палітыкі, зь якімі пагутарыла Свабода.
У пераліку абмежаванага доступу Беларускай дзяржаўнай інспэкцыі электрасувязі зьявілася восем новых інтэрнэт-старонак, але якіх — невядома.
У Салігорскім райвыканкаме не заўважаюць парушэньня моўнага заканадаўства, а прадстаўленыя праваабаронцамі факты дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян увогуле праігнаравалі.
Экспэрты лічаць, што магчымасьць далучэньня да Эўразійскага эканамічнага саюзу Сырыі можна разглядаць толькі гіпатэтычна, і схільныя сьпісваць размовы пра гэта на дыпляматычную рыторыку.
У Харкаўскай вобласьці Служба бясьпекі Ўкраіны спыніла дзейнасьць канвэртацыйнага цэнтру, які выкарыстоўваўся для фінансаваньня сэпаратыстаў так званай «ЛНР».
Губэрнатар Закарпацкай вобласьці Генадзь Маскаль заявіў, што з Беларусі ва Ўкраіну ідзе кантрабанда цыгарэт.
Беларуская эканоміка знаходзіцца ў сыстэмным крызісе, выхаду зь якога ў бліжэйшай будучыні не прадбачыцца.
Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзян Беларусі падтрымаць Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракамэнтаваў Радыё Свабода магчымае ўвядзеньне Злучанымі Штатамі Амэрыкі санкцыяў супраць «Беларуськалія».
Кіраўніца ініцыятыўнай групы па вылучэньні Ірыны Першынай — Марыя Храмцова апавяла Радыё Свабода пра пляны на прэзыдэнцкую кампанію.
Патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, беспрацоўнага Юрыя Шульгана не пускаюць у ЦВК, куды ён нёс дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.
Пра стаўленьне малдаван да Аляксандра Лукашэнкі апавяла журналістка з Кішынэва Ліліяна Барбарошые.
У Малдове вельмі цэняць добрыя гандлёва-эканамічныя адносіны зь Беларусьсю ва ўмовах таго ціску, які чыніць на Кішынёў Масква.
Лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» (былая Партыя камуністаў), патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Калякін даў праграмнае інтэрвію Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ