Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансаваньне сэпаратыстаў Данбасу — як яно адбываецца


У Харкаўскай вобласьці Служба бясьпекі Ўкраіны спыніла дзейнасьць канвэртацыйнага цэнтру, які выкарыстоўваўся для фінансаваньня сэпаратыстаў так званай «ЛНР».

Як паведамляе УНИАН са спасылкай на прэс-цэнтар СБУ, жыхары Луганскай вобласьці, якія часова жывуць у Харкаве, выкарыстоўвалі рэквізыты і банкаўскія рахункі створаных імі камэрцыйных фірмаў для незаконнага пераводу сродкаў у наяўнасьць.

Зламысьнікі пералічвалі сродкі на рахункі фіктыўных прадпрыемстваў і затым атрымлівалі грошы ў банкаўскіх аддзяленьнях Харкава. Кур’еры, якія юрыдычна выступалі дырэктарамі фіктыўных структураў, атрымлівалі наяўныя грошы праз плацежныя карты і пры дапамозе чэкавых кніжак. Гэтыя грошы назапашваліся ў офісных памяшканьнях, пасьля чаго перапраўляліся ў Луганскую вобласьць на тэрыторыі, падкантрольныя незаконным узброеным фармаваньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG