Выбары ў Беларусі і Азэрбайджане аб’яднаныя масавымі фальсыфікацыямі. У абедзьвюх краінах выбары адбываюцца «ў несвабоднай атмасфэры, непразрыста і недэмакратычна».
Заяўку на правядзеньне акцыі з нагоды 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну падалі ў Слуцкі райвыканкам старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі Віталь Амяльковіч.
Радыё Свабода ўзяло інтэрвію ў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч і кіраўніка яе перадвыбарчага штабу, лідэра кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева.
У рэйтынгу Doing Business, які характарызуе ўмовы для вядзеньня бізнэсу ў краіне, Беларусь апусьцілася з 43-га на 44-е месца.
Эўразійскі эканамічны саюз прапанаваў Эўразьвязу пачаць перамовы аб стварэньні агульнай эканамічнай прасторы. Але экспэрты лічаць, што ў сёньняшніх умовах да гэтай ідэі нельга сур’ёзна ставіцца.
У нядзелю ва Ўкраіне адбыліся мясцовыя выбары. Па іхніх выніках ніводная партыя не атрымала ў мясцовых радах манапольнага ўплыву.
Управа Рассельгаснагляду па Цьвярской і Пскоўскай абласьцях абвінаваціла віцебскае прадпрыемства ААТ «Малако» ў фальсыфікацыі малочнай прадукцыі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч застаецца ў статусе абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Улады зноў загаварылі пра неабходнасьць павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі. Экспэрты лічаць, што пазьбегнуць гэтага кроку, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Масква і Менск у бліжэйшыя два гады створаць адзіную ваенную арганізацыю Саюзнай дзяржавы. Экспэрты між тым не разумеюць, якая арганізацыя маецца на ўвазе.
Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за першыя дзевяць месяцаў 2015 году дэманструюць зьніжэньне па ўсіх асноўных кірунках.
Учора расейскія СМІ паведамілі, што Расея паставіць Беларусі 32 новыя бронетранспартэры «БТР-82А». На думку экспэртаў, гэтая тэхніка павінна пайсьці на ўзбраеньне беларускіх Сіл спэцыяльных апэрацый.
Будучыня цяперашняй беларускай апазыцыі выглядае туманна, і разьлічваць на яе аб’яднаньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ня варта.
28-гадовы блогер Віктар Нікіценка сфатаграфаваўся каля Дому ўраду з самаробным плякатам «Лукашэнка пад трыбунал», быў затрыманы і, паводле ягоных слоў, зьбіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Назіральніца Марына Кацярыніч, таксама як і Натальля Гарачка, ня ўстала, калі Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка падышоў да сябраў камісіі і назіральнікаў на выбарчым участку № 1.
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» не чакае лібэралізацыі палітычнага рэжыму ў Беларусі і не спадзяецца на афіцыйную рэгістрацыю БХД.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзеньня дэмакратычных і свабодных выбараў, перакананыя ў кампаніі назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Ягора Скрабнеўскага пасадзілі ў маршрутку, дзе былі міліцыянты – там на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол. Пасьля гэтага хлопца адпусьцілі.
Паэт Уладзімер Някляеў ацаніў прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры як сапраўднае сьвята.
Праваабаронцы канстатуюць, што цяперашнія прэзыдэнцкія выбары амаль не адрозьніваюцца ад мінулых па ўзроўні і характары парушэньняў.
Загрузіць яшчэ