Ягора Скрабнеўскага пасадзілі ў маршрутку, дзе былі міліцыянты – там на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол. Пасьля гэтага хлопца адпусьцілі.
Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол на аднаго з удзельнікаў сёньняшняй акцыі пратэсту, які нёс бел-чырвона-белы сьцяг.
Імя хлопца – Ягор Скрабнеўскі. Ён непаўналетні.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што хлопцу пагражае штраф. Адказваючы на пытаньні журналістаў, міліцыянты сказалі, што супраць яго складаюць пратакол, бо ён хадзіў зь бел-чырвона-белым сьцягам і нешта казаў – «горш чым "Жыве Беларусь"».
Ягора Скрабнеўскага пасадзілі ў маршрутку, дзе былі міліцыянты. Журналісты чакалі, калі хлопца адпусьцяць.