Мастак Панцюк-Жукоўскі пасьля публікацыі на Свабодзе пра трыптых з выявамі Лукашэнкаў атрымаў ліст з прэзыдэнцкай адміністрацыі з запэўніваньнем, што сфэра ўжытку беларускай мовы будзе пашырацца. Нягледзячы на ўхваленьне лукашэнкаўскай палітыкі, творца — заўзяты прыхільнік беларусізацыі.