Дзякуючы Скарабагатаву і ягоным калегам у беларускую культуру вярнуліся такія кампазытары, як Ян Голянд, Антоні Радзівіл, Станіслаў Манюшка ды іншыя.
Горадзенскі бізнэсовец і алімпійскі чэмпіён у гандболе Андрэй Барбашынскі расказвае пра наступствы каранакрызісу, адтэрмінаваныя спартовыя праекты і беларускамоўны напамін бацькі.
5 чэрвеня ў Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан. У менскім Палацы Незалежнасьці яго прыняў Аляксандар Лукашэнка.
Як цэнтральныя расейскія газэты пішуць аб прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі і яе асноўных гульцоў. Чатыры цытаты.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Свабода публікуе ўнікальныя здымкі беларускіх дзетак у аб’ектыве нямецкіх салдатаў падчас Першай сусьветнай вайны са збору дасьледчыка Ўладзімера Багданава.
«Сёньня ты б убачыў, як многія з тваіх апасеньняў, на жаль, спраўджваюцца», — пішуць ягоныя дзеці Сяргей і Ірына ў «Лісьце да таты».
«Я абураная той сытуацыяй, у якую Лукашэнка загнаў Беларусь. Што выбары, што каранавірус — усё „я“ вырашаю, як захачу. Маўляў, „народзец“ дурны, нічога не разумее». Зінаіда Бандарэнка пра хваробу нацыі, супастаўную з пандэміяй.
Свой 80-ы дзень народзінаў Ірына Ніжанкоўская, сваячка рэпрэсаванага мовазнаўцы Браніслава Тарашкевіча і захавальніца ягонай спадчыны, сустрэла 26 траўня ў агульнай палаце шпіталя ў Маладэчне.
«Калі ўсё спынілася, стала зноў зразумела: мастацтва — рэч ня першай неабходнасьці. Чалавек пачакае лепшых часоў, каб парадаваць сябе карцінай, скульптурай. А што рабіць творцам?» Скульптар Віктар Копач — пра паралізаваны пандэміяй сьвет.
«Людзі як могуць спрабуюць сябе засьцерагчы. Большая частка тых, каго сустракаю на вуліцы, у масках, пальчатках. Таму наконт „псыхозу“ ня згодны. Што відавочна, дык гэта адсутнасьць праўдзівай інфармацыі». Раман Жыгараў з гурту Akute — пра рэжым самаізаляцыі.
У выніку працяглай хваробы 17 траўня памёр Юры Зісер — заснавальнік парталу Tut.by і хостынг-правайдэра Hoster.by, грамадзкі дзеяч і мэцэнат. Ён крыху не дажыў да свайго 60-годзьдзя — юбілей меўся адзначыць 28 чэрвеня.
«Людзі ва ўладзе выбралі свой шлях, іх не пераканаеш, гэта пустое. Таму я сваю энэргію патраціў з большай карысьцю — каб рэальна засьцерагчы родных і блізкіх». Вядомы рэжысэр і сцэнарыст Андрэй Кудзіненка пра ідэальны фармат творчай самаізаляцыі і крах «ІТ-краіны».
13 траўня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэньня Стэфаніі Станюты, народнай артысткі СССР, легенды Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе яна выканала амаль 300 роляў.
«Шаленству храбрых пяём мы песьню, так выхаваныя. Але ці апраўданае такое вар'яцтва?»
«Улада — гэта калі нехта вырашае і бярэ на сябе адказнасьць. А нашыя што зрабілі? Толькі ўсё сапсавалі! Таму ў нас ня ўлада, а безуладзьдзе». Лідэр гурту Gods Tower расказаў, чым лагодзіць самаізаляцыю ў краіне, дзе няма карантыну.
Аляксей Кручынін ужо ў Расеі. У яго ў Менску засталася сям’я. Сам ён ад камэнтароў устрымліваецца.
«Гэтую дзею (парад) спакойна можна перанесьці на 3 ліпеня». Былы міністар абароны Павал Казлоўскі — пра жыцьцё і страхі ва ўмовах пандэміі.
Бальшыня беларусаў, якія працавалі за мяжой, з распаўсюдам каранавірусу і закрыцьцём межаў вярнуліся дадому. Але некаторыя вырашылі застацца: працадаўцы чакаць ня будуць, на вольныя месцы дастаткова прэтэндэнтаў.
«Цяпер лепш разумееш старцаў, якія жылі ў багаборныя часы», — сказаў Свабодзе найстарэйшы манах Беларусі Іаан (Алег Бембель) і падзяліўся тым, як перажывае карантын і расстаньне з дачкой.
На карантыне адзін з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства. Дзясяткі сьвятароў, манахаў і сэмінарыстаў шпіталізаваныя, доступ наведнікаў за манастырскія муры спынены з прычыны каранавірусу.
Загрузіць яшчэ