Менская мастачка Кацярына Рымашэўская напярэдадні кожнага Новага году прэзэнтуе драўляную фігурку жывёлы, якая, згодна з традыцыямі ўсходняга календара, будзе яго чарговым заступнікам. 2018-ы — год Жоўтага Землянога Сабакі. Адсюль і адпаведная сюжэтная лінія: гадаванец, будка, ланцуг. Праўда, зь нюансамі.