Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будуць названыя ляўрэаты літаратурных прэмій Аляхновіча і Багушэвіча. УЖЫВУЮ

абноўлена

Адразу дзьве літаратурныя прэміі будуць уручаныя 7 сьнежня — імя Францішка Аляхновіча і імя Францішка Багушэвіча. На сумеснае ўганараваньне ў менскую кнігарню «Логвінаў» а 18-й гадзіне запрашаюць Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар.

Жывая трансьляцыя з цырымоніі ўручэньня

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная Радыё Свабода і Беларускім ПЭН-цэнтрам, яна прысуджаецца аўтарам, якія былі зьняволеныя ці знаходзяцца ў турме. Гэта палітвязьні, асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, прафэсійныя пісьменьнікі, а таксама тыя, хто дэбютаваў за кратамі як літаратар. Тэматыка неабмежаваная — гэта могуць быць дакумэнтальныя і мастацкія творы, вершам і прозай, на беларускай і расейскай мовах, апублікаваныя і не.

Сёлета сярод намінантаў прэміі імя Аляхновіча — аўтары, якія вызваліліся альбо знаходзяцца цяпер у беларускай турэмнай сыстэме.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу — кнігі, якія спрыяюць нацыянальнай незалежнасьці і абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці.

Радыё Свабода плянуе весьці жывую відэатрансьляцыю з імпрэзы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG