На цэнтральнай плошчы Смаргоняў на Горадзеншчыне зьнесьлі помнік Уладзіміру Леніну перад будынкам райвыканкаму. Ён стаяў тут з пачатку 1970-х. П’едэстал таксама дэмантавалі.
Чаму Беларусь, дзе хакей на дзяржаўным узроўні прызнаны спортам № 1, скацілася на пазыцыю аўтсайдэра? І ці апраўданыя шматмільённыя бюджэтныя ўкладаньні ў хакейную інфраструктуру?
Упершыню за 30 гадоў у Менску ня будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Прычынай — непадʼёмныя паборы, якімі ўлады абклалі арганізатараў. У 1990-х гадах у такіх шэсьцях бралі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.
Урачыстасьці заплянаваныя бліжэй да Дзядоў. Надпісы на магілах на віленскіх могілках Росы будуць на беларускай, літоўскай і польскай мовах.
У менскай майстэрні мастака Аляксея Марачкіна, заснавальніка суполкі «Пагоня», сабраліся сябры і паплечнікі Зянона Пазьняка — у свой час ён сам быў тут частым госьцем. Нагодай да сустрэчы стаў 75-гадовы юбілей аднаго зь лідэраў новага беларускага адраджэньня.
Экспэрты Дасьледчага цэнтру «Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту» (ІПМ) прэзэнтавалі сярэднетэрміновы прагноз для эканомікі Беларусі з улікам расейска-беларускага нафтавага канфлікту.
23 красавіка для абмеркаваньня праблемы няякаснай нафты з кіраўніцтвам расейскай кампаніі «Транснефть» у Маскву выпраўляюцца прадстаўнікі канцэрну «Белнафтахім» і беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Самы вядомы ўкраінец у беларускім хакеі Аляксандар Мацярухін у інтэрвію Свабодзе расказаў пра сваё стаўленьне да выбараў прэзыдэнта Ўкраіны і вайны на Данбасе, а таксама паразважаў аб праблемах спорту ў суседніх краінах.
Савет Міністраў сваёй пастановай № 231 абвясьціў у Беларусі 20 красавіка агульнарэспубліканскі суботнік.
Парушэньнем статуту, паводле Генадзя Драздова, стала адмова арганізаваць ягоную юбілейную выставу ў галерэі «Мастацтва». Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца гэта прызнаў і сказаў Свабодзе, што ня дасьць пляцоўкі і наступным разам.
Сьпіс палітычных «братоў» і сяброў Аляксандра Лукашэнкі, адзін зь якіх «найвялікшы».
Завяршылася праца над кніжнай сэрыяй «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». З гэтай нагоды Свабода пагутарыла з аўтарам ідэі, заснавальнікам, каардынатарам і рэдактарам праекту — навуковым сакратаром грамадзкага Інстытуту беларускай гісторыі і культуры Анатолем Тарасам.
Вынікам ягонай працы стала кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» — найбольш сыстэматызаваны збор біяграфічных зьвестак пра нацыянальнага героя Беларусі, выдадзены за апошнія дзесяцігодзьдзі.
На пачатку 1995 году Аляксандар Лукашэнка, незадоўга да таго абраны прэзыдэнтам Беларусі, агучыў ідэю рэфэрэндуму, вынікі якога паўплывалі на ўвесь далейшы ход беларускай гісторыі.
Былая ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова ўзялася за працяг «Беларускага альбому».
Кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў інтэрвію Свабодзе заявілі пра ціск адміністрацыі «Беларуськалія» і ўладаў на іх сябраў.
Свабода сабрала зьвесткі пра двух пакараных сьмерцю ксяндзоў-паўстанцаў, чые парэшткі знойдзеныя на гары Гедзіміна ў Вільні. Яшчэ аднаго расстралялі казакі на ўскрайку Ліды, а месца пахаваньня затапталі коньмі.
Партыі, грамадзкія рухі, лідэры думкі адрэагавалі на знос 70 крыжоў у Курапацкім мэмарыяле ахвяр сталінізму.
Пра сытуацыю ў Курапатах у інтэрвію Свабодзе выказаўся Ігар Чарняўскі, былы начальнік упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, а цяпер сябра праўленьня фонду «Культурная спадчына і сучаснасьць».
Летась у кастрычніку Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало ў Міністэрства культуры дакумэнты для інвэнтарызацыі амаль чатырох дзясяткаў аб’ектаў Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Загрузіць яшчэ