Рэпартаж да «дня народнага адзінства» з бурлівых некалі Радашкавічаў
Грамадзянскую актывістку з-пад Менску Марыю Вайтовіч затрымалі праз падазрэньне ў «сувязях з асобамі, датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасьці». А яшчэ нядаўна яе ставіла за прыклад «неабыякавай грамадзянкі» старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.
Адбылася выпускная вечарына ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праз «партызанскую школу» прайшлі чарговыя 20 дзяўчат і хлопцаў.
З палкоўнікам юстыцыі, сьледчым у асабліва важных справах аднаго зь міжраённых аддзелаў Сьледчага камітэту не працягнулі кантракту. Як ён лічыць, з прычыны «нядобранадзейнасьці». Пасьля амаль 25 гадоў у праваахоўнай сыстэме апынуўся на раздарожжы.
Як ідзе аднаўленьне легендарнага Крэўскага замку на Смаргоншчыне. Рэпартаж Свабоды
Як выглядае адзін з самых пацярпелых пунктаў на мапе Беларусі праз 35 гадоў пасьля найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагодзьдзя — у рэпартажы Свабоды.
Рэпартаж Свабоды з Нароўлі на Гомельшчыне, дзе пісьменьнік Андрэй Горват разам зь сябрамі купіў, а цяпер аднаўляе стары палац вядомага роду.
Рэпартаж Свабоды з аднаго з найбольш затопленых адрасоў сёлетняй вясны, Петрыкаўскага раёну.
Буржуазны камуніст з Балканаў кіраваў аж да самай сьмерці ў 88 гадоў. Ці наканавана палітычнае доўгажыхарства саўгаснаму камуністу з былога СССР?
Апошнім часам актывізаваліся высілкі ў стварэньні прафэсійных суполак, альтэрнатыўных афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. На думку ініцыятараў, афіцыйная арганізацыя цалкам дыскрэдытавала сябе падтрымкай цяперашняга рэжыму.
Больш за дзясятак буйных этнасаў ня маюць уласнай дзяржаўнасьці — баскі, каталёнцы, курды, палестынцы, тыбэтцы, уйгуры, цыганы ды іншыя. Беларусы пакінулі гэты сьпіс 30 гадоў таму. Але і сёньня існуе небясьпека, што могуць зноў у яго вярнуцца.
Майстар цэху БелАЗу Аляксандар Камісараў летась і сёлета чатыры разы адбываў адміністрацыйныя арышты, агулам правёў за кратамі ў Барысаве і Жодзіне 65 дзён. За грамадзянскую актыўнасьць вымусілі пайсьці з працы.
Скрыпка Тацяны Грыневіч-Матафонавай стала адным з сымбаляў леташніх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. А цяпер мэлядычныя гукі разносяцца над старажытным Стамбулам.
У шэрагу краін былога СССР адзначаюць дзень вываду савецкіх войскаў з Аўганістану: 15 лютага 1989-га загарнулася апошняя старонка 10-гадовай вайны.
Заснавальнік Ahau Software Антон Навіцкі лічыць, што ёсьць усе падставы для пашырэньня прысутнасьці землякоў на архіпэлягу.
Былы вайсковец, гісторык, этнограф, адзін з найбольш вядомых дзеячоў беларускай дыяспары Алег Рудакоў вярнуўся на радзіму. Абжываецца ў бацькоўскай хаце, якую пакінуў 35 гадоў таму. Пра ягоную гісторыю наш рэпартаж зь вёскі Бязьдзедавічы на Полаччыне.
«13 траўня Лукашэнка падавіцца срэбнай лыжкай», прадказаў першы амбасадар у гісторыі сувэрэннай Беларусі.
У адказ на намер уладаў склікаць 11–12 лютага Ўсебеларускі народны сход паўстала онлайн-ініцыятыва «Сход: плятформа народных прадстаўнікоў». Свабода пагутарыла з вылучэнцам у альтэрнатыўныя дэлегаты інжынэрам-праграмістам Андрэем Дзечкам, і пацікавілася, якія мэты ён перад сабой ставіць.
Ці быў шанец правесьці чэмпіянат сьвету ў хакеі ў краіне, амаль паўгода ахопленай пратэстамі? Пра гэта ў размове са Свабодай паразважаў колішні генэральны мэнэджар Беларускай фэдэрацыі хакею Сьвятаслаў Кісялёў.
14 студзеня ня стала народнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў, ляўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, франтавіка-ардэнаносца Леаніда Шчамялёва.
Загрузіць яшчэ