«У нас трэнаваліся тыя, хто пасьля самба пайшлі служыць у АМАП. Я іх ведаў, рыхтаваўся побач. Што сказаць? Ёсьць катэгорыі, якія лёгка паддаюцца ідэалёгіі. Адчуваецца, што людзей замбуюць, разьвязваюць ім рукі — і яны потым твораць такія жахлівыя рэчы».