Як кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў грыз свойскія агуркі ды агітаваў за Чэрачня і Ціханоўскую — у рэпартажы з наваградзкага рынку.
Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай ў Ваўкавыску 1 жніўня сабраў больш за 3 тысячы чалавек.
Аўтамабілісты, якія называюць сябе «Кіроўцы 97%», хацелі праехаць па Горадні ўвечары 30 ліпеня. Аднак іх разагналі да пачатку, а некаторых затрымалі.
«Бабы ідуць у прэзыдэнты. Што ты, баба, зробіш? Табе палітыка патрэбна? Баба, нараджай дзяцей, гадуй дзяцей! Я супраць бабаў».
Вяргілій Ушак, які праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», нечакана выйшаў зь СІЗА ўвечары 29 ліпеня. Ён ужо даехаў дадому і падзяліўся першымі ўражаньнямі на волі.
Менчука Вяргілія Ўшака выпусьцілі зь СІЗА № 1 Менску. Гэта пацьвердзіла ягоная нявеста Надзея Салодкая.
Горадзенскага праграміста Ўладзімера Родчанку аштрафавалі на 675 рублёў. Рашэньне вынес суд Ленінскага раёну Горадні 29 ліпеня.
Жыхара Ліды Дзяніса Рудзевіча асудзілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідзкага раёну 29 ліпеня.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выключыла гарадзенца Мікалая Саляніка са сьпісу сваіх давераных асобаў, бо той захапляўся са сцэны асобай Гітлера.
Гарадзенец Вадзім Саранчукоў расказаў, якія ролі сёлета ў «старой» і «новай» апазыцыі, як не расчаравацца ў выніках выбараў і ці мае сэнс Плошча.
Гарадзенкі пачнуць галадоўку 26 ліпеня а 13:00 каля СІЗА №1 на Валадарскага ў Менску.
У горадзенскім Калоскім парку 23 ліпеня прайшоў пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. На пікеце сабралася каля 1000 чалавек.
Гарадзенец Васіль Баброўскі, які праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», пасьля 42 дзён за кратамі расказаў, як там ставяцца да дзейнай улады.
Гарадзенца Ўладзімера Навуміка, які праходзіць па «справе Ціханоўскага», нечакана выпусьцілі зь СІЗА 9 ліпеня. Ён расказаў, у якіх умовах жыў месяц за кратамі.
Свабода даведалася, як бачаць сытуацыю з каранавірусам у Беларусі работнікі могілак і пахавальных бюро.
17 ліпеня суд Ленінскага раёну Горадні разгледзеў адміністрацыйныя справы гарадзенца Сяргея Калмыкова, які праходзіць у справе Ціханоўскага.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня раз абвяшчаў перамогу над каранавірусам. Свабода паглядзела, як жывуць найбуйнейшыя храмы абласных цэнтраў Беларусі.
Пры горадзенскім дзіцячым госьпісе адкрыўся паліятыўны цэнтар.
Жыхару Мастоўскага раёну Аляксандру Мілюку пагражае за нібыта абразу прадстаўніка ўлады пакараньне да 3 гадоў абмежаваньня волі.
Людзі зь Віцебску, Горадні і Гомля — героі спэцпраекту Радыё Свабода. На працягу некалькіх месяцаў мы сочым, як беларусы перажываюць эпідэмію COVID-19.
Загрузіць яшчэ