Сьледчы камітэт пачаў эксгумацыю меркаванага пахаваньня Віктара Каліноўскага — старэйшага брата кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў. Генэтычная экспэртыза можа пацьвердзіць, што ў Вільні на Гедзімінавай гары знайшлі менавіта Кастуся Каліноўскага.
Новы парадак аплаты за масавыя акцыі нэгатыўна паўплываў на дзейнасьць ня толькі апазыцыйных партый, але і рэлігійных арганізацый.
Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага — каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля аграгарадка Лыскава Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне.
Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага – каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля вёскі Вялікі Вугал Камянецкага раёну на Берасьцейшчыне.
Гарадзенка Кацярына Еўдакімава-Енджэеўская робіць драўляныя цацкі, мала падобныя да папулярных забавак, і кажа, што зь імі можна гуляць бясконца.
Справу аб атручэньні дзяўчынкі Стэфаніі чадным газам пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 1 ліпеня. На лаве падсудных — кантралёр пячной гаспадаркі, які правяраў жытло перад трагедыяй.
У Беларусі ўтварылася чарговая польская арганізацыя. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынём непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў.
На сьцяне горадзенскай гімназіі № 10 зьявілася гравюра Ёгана Адэльгаўзэра і Матыяса Цюнта з панарамай Горадні. Лічыцца, што гэта была першая праўдзівая выява беларускага гораду.
Сябар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Лаўрэнцьеў паставіў намёт перад будынкам адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Горадні, каб прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы з жытлом. Праз паўтары гадзіны яму прапанавалі іншае жытло.
Майстра рамонту Мікалая Саўля апраўдалі ў справе аб сьмерці двух рамонтнікаў на горадзенскім прадпрыемстве «Гродна Азот». Рашэньне вынес суд Кастрычніцкага раёну Горадні 24 чэрвеня.
Ваколіцы Ліды на Горадзеншчыне сьмярдзяць нечыстотамі, на рэчцы Дзітве паздыхалі сотні кіляграмаў рыбы, вада стала брудная, з плямамі. Людзям тлумачаць, што паміж дохлай рыбай, брудам і смуродам ня варта праводзіць прычынна-выніковыя сувязі, бо галоўная прычына — сьпёка.
Чаму маладая маці ў Горадні наклала на сябе рукі пасьля таго, як нарадзіла здаровае дзіця? Як у парадзіх сыстэмна фармуюць пачуцьцё віны і як мінімізаваць падобныя выпадкі? Свабода спытала акушэра-гінэколяга і псыхоляга Вольгу Мікрукову.
Горадзенскага сабаку, які ўзімку парваў хлопчыку твар, а ў чэрвені ўкусіў малую дзяўчынку, усыпілі.
Чаму ў краіне з найбольшай у Эўропе колькасьцю міліцыянтаў* бракуе ўчастковых і даішнікаў і чаму самагубствы ў сілавых структурах здараюцца ўсё часьцей? У спэцпраекце Свабоды падпалкоўнік, які не даслужыў да пэнсіі, былы ўчастковы і малады сьледчы распавядаюць, чаму людзімасава сыходзяць зь міліцыі.
Сям’я Фэлікса Варашыльскага, пэнсіянэра зь нямецкага Гамбурга, выехала з Горадні ў 1945 годзе. Ён ніколі ня жыў у «каралеўскім горадзе», аднак наведвае яго штогод і мае адну з самых вялікіх у сьвеце калекцый паштовак і здымкаў з выявай Горадні.
Ноччу 14 чэрвеня ў горадзенскім радзільным доме засілілася маладая парадзіха.
У Горадні працягваецца рэканструкцыя Старога замка. Ужо відаць будынкі, якіх, па словах гісторыкаў, раней тут, можа, і не было. Архітэктар, адказны за рэканструкцыю, тлумачыць, што ўсё робіцца як мае быць.
Экспэртыза паказала, што выхаванец лідзкай вучэльні алімпійскага рэзэрву Андрэй Дараховіч памёр ад удару свайго калегі Руслана С., які некалькі разоў ударыў яго кулаком у грудзі, або «прабіў яму фанэру».
26-гадовага хлопца не пусьцілі на хакейны матч у Горадні за «няправільную» цішотку, а потым склалі пратакол за экстрэмізм.
Загрузіць яшчэ