На сьцяне горадзенскай гімназіі № 10 зьявілася гравюра Ёгана Адэльгаўзэра і Матыяса Цюнта з панарамай Горадні. Лічыцца, што гэта была першая праўдзівая выява беларускага гораду.
На гравюры відаць Фара Вітаўта, Стары замак, Калоская царква, якімі яны былі 450 гадоў таму, перад самай Люблінскай уніяй.
Выяву робяць мастакі з кампаніі Zadelo.
У меншым маштабе копіі гравюры ёсьць і на іншых горадзенскіх будынках, прыкладам, на краме «Баторыя» насупраць Савецкай плошчы.
Горадзенскія актывісты прапануюць зрабіць гравюру Цюнта брэндам гораду.
Упершыню панарама Горадні аўтарства Ёгана Адэльгаўзэра і Матыяса Цюнта была надрукаваная ў Нюрнбэргу ў 1568 годзе. Гэта першая праўдзівая выява беларускага гораду. Час стварэньня і памер выявы — даўжынёй трохі больш за мэтар — робяць яе ўнікальнай для Ўсходняй Эўропы.