Сяргей Шупа
Нарадзіўся ў 1961 годзе, вырас на менскім бруку (Доўгі Брод), скончыў інстытут замежных моваў, працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры, у 1991-2001 у Вільні — удзел у выданьні «Нашай Нівы», праца на «Радыё Балтыйскія хвалі». У 1997-1999 і ад 2001 у Празе, журналіст Радыё Свабода.
Аўтар сэрыяў радыёперадачаў «На хвалі Свабоды» (гісторыя Радыё Свабоды год за годам), «Падарожжа ў БНР» (да 100-годзьдзя БНР). Аўтар архіўнага раману «Падарожжа ў БНР». Стыльрэдактар і карэктар кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». Прадзюсэр тэлеперадачы «Зона Свабоды».
Ляўрэат прэміі Беларускага ПЭН-Цэнтру імя Алеся Адамовіча – за ўкладаньне «Архіваў БНР» (2000). Ляўрэат прэміі часопіса «Прайдзісьвет» за найлепшы пераклад году (2013). Перакладаў, сярод іншага, творы П. Мэрымэ, Г. Мапасана, Э. По, Х. Л. Борхеса, Б. Шульца, Э. Керэта, Л. Дарэла, Б. Віяна, Дж. Джойса, М. Ергавіча, М. Кульбака. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Аўтар Сяргей Шупа
-
16:08, 23 сьнежань 2009
Наша Вера