Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ пра беларускі сьлед “Тытаніка”


Дзякуючы Гуглу, сацыяльным сеткам і інтэрнэту наагул, а таксама сямейнай памяці нечакана знайшоўся нашчадак aдной з пасажырак “Тытаніка”, прычым вядомы ў беларускім культурным сьвеце чалавек - музыколяг Дзьмітры Сьляповіч.

У адным з допісаў у Фэйсбуку Дзьмітры згадаў, што ў сямейных паданьняў фігуруе далёкая “цётка”, якая нібыта плыла на “Тытаніку” і ўратавалася, але больш пра яе нічога не вядома.

Гэтымі днямі на сайдзе svaboda.org зьявілася публікацыя пра пасажыраў “Тытаніка”, якія паходзяць зь Беларусі. І вось, прачытаўшы, гэтую публікацыю, Дзьмітры паводле прозьвішча адразу вызначыў, пра каго гаварылася ў сям'і:

Дзьмітры Сьляповіч
Дзьмітры Сьляповіч
"Адзін з таямнічых расповедаў маёй бабулі Фрыды Іосіфаўны (Ёселеўны) Сьляповіч, у дзявоцтве Драпкінай, быў аб тым, што яе цётка плыла на "Тытаніку" і выратавалася пасьля крушэньня карабля. Але праз тое, што ў Савецкім Саюзе было немагчыма нармальна ліставацца з карэспандэнтамі ў капіталістычных краінах, сувязь празь нейкі адцінак часу страцілася.

Расповед пра тую цётку існаваў як сямейная легенда. І вось у дзень стогадовых угодкаў крушэння "Тытаніка" я даведаўся, што ўсё так і было, і даведаўся пра імя цёткі маёй бабулі. Шчыры дзякуй за гэта супрацоўнікам “Радыё Свабода”!”

Жэня Драпкіна (Дропкіна) нарадзілася ў 1887 годзе ў Магілёве, дзе жылі яе бацькі Якаў Драпкін і Маша Кавалёва. Яна плыла “Тытанікам” у трэцяй клясе. Перажыўшы катастрофу, пасялілася ў Брукліне, дзе пражыла амаль усё жыцьцё і памерла ў 1951 годзе.

Дзьмітры Сьляповіч - музыколяг, знаўца беларускай народнай музыкі, энтузіяст адраджэньня музычных традыцыяў беларускіх габрэяў, стваральнік гурту ”Мінскер капэле”, арганізатар фэстываляў “Жыдовішча” ў Менску. Цяпер жыве ў Брукліне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG