Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Стэфановіч: Мы стараемся працаваць у звычайным рэжыме


Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі
Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі
Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску аштрафавала намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча за няпоўную выплату падатку. Сёньня Стэфановіч – госьць Начной Свабоды.

19 кастрычніка Валянцін Стэфановіч зьявіўся ў падатковую інспэкцыю з позвай для ўдзелу ў адміністратыўным працэсе. Адказчык віны не прызнаў і зьбіраецца абскардзіць пастанову ў судзе. Ён лічыць, што яго справа ідзе ў зьвязку са справай арыштаванага кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага.

Шупа: Валянцін, растлумачце калі ласка, што значыць сёньняшняя падзея – гэта толькі першы эпізод у вашай справе, галоўнае яшчэ наперадзе?

Стэфановіч: Так, галоўнае наперадзе. Штраф я ня сплачваў, паколькі не пагаджаюся з пастановай, маю намер абскардзіць яе ў судовым парадку. Але наперадзе зыск аб спагнаньні каля 40 млн рублёў. І самая галоўная падзея – гэта суд у справе Алеся Бяляцкага, які адбудзецца, я думаю, напрыканцы гэтага месяца ці на пачатку наступнага. Справа перададзеная ў суд, гэта будзе суд Першамайскага раёну.

Шупа: Вы атрымлівалі сродкі на аказаньне дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій. І гэтыя сродкі не былі вашым прыватным прыбыткам. Аднак чыста тэхнічна закон нібыта парушаны: рахункі прыватныя, грошы атрыманыя, падаткі нясплачаныя.

Стэфановіч: Па-першае, гэтыя грошы ня раптам апынуліся на прыватных рахунках, а накіроўваліся туды фондамі сьвядома паводле дамоўленасьці. Па-другое, абсалютна празрыстая сытуацыя. Бо рахунак быў створаны менавіта для дапамогі. Гэта ня мой асабісты рахунак, якім я карыстаюся зь нейкімі асабістымі мэтамі. Уся справаздачнасьць па расходаваньні гэтых сродкаў давалася тым фондам, якія іх накіроўвалі. Праводзіўся аўдыт. І ніякіх прэтэнзіяў да нас з боку фондаў няма. Што тычыцца падаткаў, у Літве гэтыя сродкі падаткаабкладаньню не падлягаюць, паколькі гэта дабрачынныя сродкі. Што тычыцца беларускага заканадаўства, дык і паводле нашага падаткавага кодэксу гэтыя сродкі не абкладаюцца падаткам.

Шупа: Ці паўплывалі сёлетнія падзеі – арышт старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, справа супраць вас – на дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»?

Стэфановіч: Я схлушу, калі скажу, што ніякім чынам не паўплывалі, таму што ўдар сапраўды вельмі моцны і сур'ёзны. І тое, што ізаляваны Алесь, і тое, што распрацоўка была значна шырэйшая, чым толькі Алесь і я. Дастаткова сказаць, што запыты ў Літву былі па шасьці сябрах арганізацыі і толькі нейкія абставіны прывялі да таго, што за кратамі апынуўся толькі Алесь, а ў маім выпадку не хапіла грошай – невялікай сумы, каб мяне прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Сытуацыя найбольш крытычная за ўсе 15 гадоў існаваньня "Вясны". Але мы стараемся працаваць у звычайным рэжыме і, як і раней, знаходзім час для дапамогі іншым пацярпелым.

Цалкам размову можна слухаць тут:

Гутарка з Валянцінам Стэфановічам 19 кастрычніка 2011 году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:15 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG