У дыскусіі ўзялі ўдзел пісьменьнікі Сыльвія Хутнік (Польшча), Юры Андруховіч (Украіна) і Альгерд Бахарэвіч (Беларусь).
Альгерд Бахарэвіч, адказваючы на пытаньне што можа зрабіць пісьменьнік, каб паўплываць на сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі, адказаў:
“Найважнейшая задача пісьменьніка - прыгожа скласьці словы ў мастацкі твор. Аднак у Беларусі пісьменьнік мае і іншую задачу - выказаць тое, што звычайныя людзі ня могуць або баяцца сказаць. Да таго ж, у Беларусі беларуская літаратура існуе ў абставінах гета, прычым зона свабоды сёньня абмяжоўваецца прасторай інтэрнэту”.
Юры Андруховіч пасьля дыскусіі адказаў на пытаньні Радыё Свабода і зьвярнуўся да наведнікаў сайту svaboda.org.