Вера ў нашыя часы – рэдкае імя. Таму для мяне апошнія дваццаць гадоў, калі прамаўлялася толькі імя – Вера – яно азначала толькі адну Веру. У нешырокім коле сяброў, зь якімі я злучаны прывязанасьцю да беларускага аазісу ў Лёндане, абменьваючыся навінамі мы заўсёды згадваем Веру. Што піша, што перакладае, што расказала, што эксцэнтрычнага вычудзіла... Цяпер давядзецца гаварыць пра яе ў мінулым часе.
Вера – адна з самых неардынарных, нерэальных, неверагодных асобаў, якую мне давялося спаткаць у жыцьці. Праўда, мабыць, любы замежнік, якія захапляецца беларускай культурай, мовай, літаратурай, можа прэтэндаваць як найменей на катэгорыю дзівака. Але калі паглядзець на тое, што Вера зрабіла для папулярызацыі беларускай культуры – ды як зрабіла! – то тут нейкую катэгорыю цяжка і падабраць. На вялікі жаль, няма той Беларускай Дзяржавы, якая б гэтыя стараньні зразумела, ацаніла і належна ўшанавала.
Застаецца захоўваць разуменьне, шанаваньне і бязьмежную ўдзячнасьць у сваіх сэрцах. Успамінаць, як Вера сьпявала ў сьціплым царкоўным хоры падчас багаслужбаў айца Аляксандра Надсана, а Гай Пікарда, яшчэ адзін дзівак, кідаў на яе сярдзітыя позіркі, калі яна брала ня тую, на ягоны слых, ноту, успамінаць яе незьлічоныя фантастычныя гісторыі, назьбіраныя падчас падрыўных экспэдыцыяў па перадрэвалюцыйнай Усходняй Эўропе, успамінаць, як яна магла сярод ночы прыйсьці ў тваю менскую кватэру, бо згубіла ключ ад гатэльнага пакою, успамінаць яе дзявочыя банцікі, яе сярдзітае “кінь гэты амэрыканскі акцэнт”, яе сакрэтныя зьвесткі пра яе ўнівэрсытэцкага выкладчыка прафэсара Толкіена, яе змоўніцкую ўсьмешку і шалёны бляск уваччу калі яна чытае толькі што напісаны верш пра тое, як адзін беларускі дыплямат захлопнуў дзьверы ў фэстывальным гатэлі ў Эдынбургу і ў балетным трыко бегаў па горадзе, яе ясныя думкі, яе вострыя словы, яе Багдановіча і Купалу, Коласа і Гаруна...
Я веру, што гэтымі днямі зь неба ўпала вялікая зорка і недзе нарадзілася новая Вера.