Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова выступіла на ўрачыстым прыёме, які правёў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Прызначаючы 11 сакавіка новых кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі, Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў скаргі, якія паступаюць ад жыхароў Менску на «неналежную якасьць утрыманьня дваровых тэрыторый, дарог і гэтак далей».
Пасада кіраўніка БелАЗу была вакантнай са сьнежня 2023 году, калі зьявілася інфармацыя пра затрыманьне тагачаснага гендырэктара.
У Варшаве адбылася сустрэча намесьніка старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушкі зь віцэ-маршалкам верхняй палаты парлямэнту Польшчы Міхалам Камінскім.
«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.
З мэтай прыцягнуць увагу да «зламыснай дзейнасьці» ў Ірляндыі менскага Сьвята-Елізавецінскага манастыра і прыняць адносна яго неабходныя меры намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павел Латушка зьвярнуўся да пасла гэтай дзяржавы ў Польшчы Патрыка Хогі.
Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» атрымала грант адміністрацыі прэзыдэнта РФ на правядзеньне літаратурнага фэстывалю «Русь і Беларусь адзіная».
За мінулыя два дні краіны Эўразьвязу перадухілілі 173 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь беларускай тэрыторыі.
Сэйм Польшчы заклікаў Эўракамісію «ўнесьці прапанову аб увядзеньні санкцыяў у сувязі з імпартам расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Эўразьвяз».
У польскім парлямэнце 7 сакавіка адбылося першае паседжаньне працоўнай групы па справах свабоднай Беларусі, паведаміў «Позірку» намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Алена Дубовік і Марына Дубіна скардзіліся ў Камітэт ААН у ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын на зьняважлівае і дыскрымінацыйнае стаўленьне да жанчын у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) у Менску і Жодзінскім ІЧУ ў 2017 годзе.
У Варшаве заявілі, што робяцца захады, каб уключыць Беларусь у 14-ы санкцыйны пакет Эўразьвязу.
«Наш маральны абавязак — змагацца за палітзьняволеных», — з такой заявай выступіла Сьвятлана Ціханоўская, прамаўляючы на кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі.
Для народу Беларусі «дарога ў Эўропу ідзе праз Страсбург», а Рада Эўропы — «ключ да дэмакратычнай будучыні краіны», гаворыцца ў сумесным артыкуле беларускага дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай і генэральнага сакратара РЭ Марыі Пэйчынавіч-Бурыч у сумесным артыкуле для Euronews.
У першыя дні сакавіка колькасьць зваротаў у фонд салідарнасьці BY_help павялічылася ўтрая ў параўнаньні зь лютаўскімі паказчыкамі, паведаміў «Позірку» кіраўнік ініцыятывы Аляксей Лявончык.
Цэнавае рэгуляваньне на стаматалягічныя паслугі ў Беларусі «патрэбнага эфэкту пакуль не дало», заявіў 5 сакавіка прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з новым міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.
На 31 сьнежня 2023 году іх было 37. Другое месца заняла Расея (27 журналістаў), трэцяе — Турэччына (18).
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
За 3 сакавіка краіны Эўразьвязу не дазволілі перайсьці мяжу 92 нерэгулярным мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней – 68).
4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.
Загрузіць яшчэ