Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў кіраўніка кампаніі «Белспэцзьнештэхніка», якая знаходзіцца пад санкцыямі, дырэктараў «Атланта» і БелАЗа


Машыны кампаніі БелАЗ. Ілюстрацыйнае фота
Машыны кампаніі БелАЗ. Ілюстрацыйнае фота

Пасада кіраўніка БелАЗу была вакантнай са сьнежня 2023 году, калі зьявілася інфармацыя пра затрыманьне тагачаснага гендырэктара.

Аляксандар Лукашэнка 11 сакавіка прызначыў Ігара Велянцея генэральным дырэктарам прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка», якое ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.

Раней Велянцей займаў пасаду намесьніка дырэктара па камэрцыйных пытаньнях Заводу дакладнай электрамэханікі — гэта таксама прадпрыемства абароннага комплексу Беларусі, піша «Позірк».

24 лютага 2022 году «Белспэцзьнештэхніка» трапіла пад санкцыі ЗША за саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, ён таксама прызначыў генэральным дырэктарам заводу бытавой тэхнікі «Атлант» Дзьмітрыя Харытончыка, кампаніі БелАЗ — Сяргея Лесіна.

Лесін працаваў на БелАЗ на пасадзе намесьніка гендырэктара. Паводле інфармацыі сайту «Люстэрка», былы кіраўнік БелАЗ Сяргей Нікіфаровіч быў затрыманы 15 сьнежня, адной з магчымых прычын называлі карупцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG