Распрацоўка дарожнай мапы па інтэграцыі Беларусі ў Раду Эўропы стала адной з тэмаў перамоваў Сьвятланы Ціханоўскай з генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч 19 чэрвеня ў Вільні.
Арганізацыя фармальна дзейнічала 25 гадоў.
Канфэрэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі — да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», якая плянавалася на 27 чэрвеня ў Ізраілі, адмененая ў сувязі з апошнімі антысэміцкімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі.
У апытаньні ўдзельнічалі беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасьля падзей 2020 году
З просьбай падтрымаць заяўку беларускіх дэмакратычных сіл на атрыманьне статусу пастаяннага назіральніка ў ААН да прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі ў гэтай арганізацыі зьвярнуліся заснавальнікі кокусу «Свабодная Беларусь» у Сэнаце ЗША Джын Шагін і Роджэр Уікер.
Латвія, Літва і Эстонія будуюць супольную Балтыйскую лінію абароны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
На гэтым тыдні на ініцыятыву ўладаў заплянаваныя суды па ліквідацыі шэрагу гуманітарных арганізацый.
44-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы ў Нідэрляндах па падазрэньні ў нанясеньні нажавых раненьняў траім мужчынам.
У сумеснай заяве падчас штогадовага саміту, які праходзіць у італьянскім Брындызі 13–15 чэрвеня, краіны «Вялікай сямёркі» (G7) асудзілі саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», 14 чэрвеня дададзена яшчэ 20 чалавек, цяпер у ім 4154 пазыцыі.
Пэлетныя вытворчасьці Беларусі «з прычыны вядомых зьнешніх абставін працуюць цяпер абы-як», а захады, якія прымаюцца ўрадам, выніку не далі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 14 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам ураду.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн працягнуў на чарговы год, пачынаючы з 16 чэрвеня, дзеяньне нацыянальнага рэжыму надзвычайнай сытуацыі (НС) адносна Беларусі, вынікае з дакумэнту, апублікаванага 14 чэрвеня Фэдэральным рэестрам ЗША.
Беларускі валютны рынак, які залежыць ад расейскага, практычна не адрэагаваў на амэрыканскія санкцыі супраць Маскоўскай біржы, якой з 13 чэрвеня давялося спыніць таргі далярам ЗША і эўра.
Беларусь трапіла ў дзясятку найгоршых краін для працоўных у 11-м глябальным індэксе выкананьня правоў працоўных, складзеным Міжнароднай канфэдэрацыяй прафсаюзаў.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) Аляксандар Карлюкевіч падтрымаў ідэю выдаць сход выбраных твораў Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда на 10 чэрвеня склікаў Раду нацыянальнай бясьпекі ў Беластоку. Таксама там адбылося пасяджэньне ўраду і мае адбыцца саміт сьпікераў парлямэнтаў Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны.
Былога польскага судзьдзя Томаша Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.
Мэдалём «За заслугі перад дэмакратыяй» узнагародзілі кіраўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлану Ціханоўскую, вынікае з паведамленьня амэрыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED), які заснаваў гэтую ўзнагароду.
Загрузіць яшчэ