Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны G7 асудзілі саўдзел Менску ў вайне супраць Украіны і заклікалі вызваліць палітвязьняў


Саміт G7 у Італіі
Саміт G7 у Італіі

У сумеснай заяве падчас штогадовага саміту, які праходзіць у італьянскім Брындызі 13–15 чэрвеня, краіны «Вялікай сямёркі» (G7) асудзілі саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на італьянскае выданьне Quotidiano Nazionale.

Лідэры краінаў G7 таксама выказалі «занепакоенасьць працягам рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і грамадзянаў, якія мірна выказваюць сваё меркаваньне».

Адзначаецца, што «пад пільнай увагай» застаецца абыходжаньне афіцыйнага Менску з палітвязьнямі. G7 запатрабавала іх «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня».

У 2024 годзе Італія старшынюе ў G7, куды ўваходзяць таксама Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада, ЗША, Францыя і Японія.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG