Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За выбарамі ў самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі сочаць назіральнікі зь Беларусі, — мясцовы ЦВК


Мітынг у Паўднёвай Асэтыі ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, архіўнае фота
Мітынг у Паўднёвай Асэтыі ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, архіўнае фота

«34 міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за ходам галасаваньня на выбарах у парлямэнт рэспублікі. Гэта дэлегацыі зь Беларусі, Турцыі, Вугоршчыны і нашыя калегі з Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла агенцтву ТАСС кіраўніца Цэнтарвыбаркаму самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Эмілія Гагіева.

Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.

Беларускія дзяржаўныя органы аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве не паведамляюць, адзначае «Позірк».

У жніўні мінулага году дзяржаўны дарадца кіраўніка Паўднёвай Асэтыі Вячаслаў Габозаў у інтэрвію РІА «Новости» заяўляў, што рэспубліка хоча ўступіць у так званую «Саюзную дзяржаву» Беларусі і Расеі, таму ёй трэба прызнаньне незалежнасьці з боку афіцыйнага Менску.

У пачатку ліпеня мінулага года стала вядома, што тэма магчымага прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі абмяркоўвалася на паседжаньні парлямэнту часткова прызнанай рэспублікі.

Паўднёвая Асэтыя — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасьць прызналі Расея, Нікарагуа, Вэнэсуэла, Науру і Сырыя. Беларусь юрыдычна не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG