Парад рэканструктарскіх клюбаў, дзеці ў вайсковай вопратцы, вершы ў гонар чэкістаў, якія «выкрывалі здраднікаў Радзімы» — так прайшлі гуляньні ў Берасьці ў гонар апошняга перадваеннага дня.
Вайна ва Ўкраіне і пашырэньне ідэяў «рускага міру» наклала адбітак на адносіны паміж беларусамі і расейцамі, якія раней сябравалі, мелі сумеснае хобі.
Баранавіцкі прадпрымальнік, сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў з плякатам супраць карупцыі.
Прадпрымальнікі Баранавічаў, якія працуюць у галіне арганізацыі вясельляў, канстатуюць, што бізнэс перажывае не найлепшыя часы. Людзі вучацца ашчаджаць на вясельлях.
Вечарына памяці загінулага на Данбасе Алеся Чаркашына адбылася ў Берасьці. На яе прыйшлі родныя і сябры добраахвотніка.
Некалькі дзясяткаў чалавек наведалі «моўную сустрэчу» з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіна каля Баранавічаў.
Дзясяткі машын зьяжджаюцца штодня ў вёску Дварэц, каб скупляць у мясцовых жыхароў трускалкі. Гэта важная крыніца даходу на Лунінеччыне. Лунінецкія ўлады адчынілі адмысловую пляцоўку для скупшчыкаў ягад. Цяпер сюды зьяжджаюцца ня толькі беларускія, але і расейскія «бусікі».
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, які шмат гадоў займаецца папулярызацыяй беларускамоўнай адукацыі ў Берасьці, заявіў Свабодзе, што мясцовыя ўлады ня супраць беларускіх клясаў — у адрозьненьне ад адміністрацыяў школ.
Адзін зь лідэраў пратэстнага руху прадпрымальнікаў Алесь Макаеў разам з Алесем Абрамовічам з Барысава зладзілі акцыю на рынку ў Баранавічах. Праз мэгафон актывісты заклікалі прадпрымальнікаў да аб’яднаньня.
Партызан, вэтэран Другой усясьветнай вайны Фёдар Леваш зь вёскі Жарабковічы Ляхавіцкага раёну больш за пяць гадоў просіць мясцовыя ўлады дапамагчы парамантаваць дах хлява.
Жыхары вёскі Жычын Бярозаўскага раёну абурыліся плянамі ўладаў асушыць невялікае балота побач зь вёскай. Вяскоўцы паскардзіліся нават у міністэрства, пасьля чаго чыноўнікі заявілі, што балота асушаць ня будуць.
Палова беларусаў штомесяц зарабляе менш за 3,5 мільёна рублёў. Больш за паўмільёна чалавек жывуць у нашай краіне за рысай беднасьці. Жыхары Івацэвічаў, Гародні і Менску распавялі Радыё Свабода, як пражыць на нармальны беларускі заробак.
У сядзібе-музэі «Пружанскі палацык» адбылася «Ноч вышыванкі» — імпрэза ў нацыянальным калярыце.
27 траўня музэй-сядзіба «Пружанскі палацык» арганізуе «Ноч вышыванкі», прысьвечаную міжнароднай акцыі «Ноч музэяў».
У Берасьці затрымалі кіроўцу аўтобуса. У крыві выявілі 2,6 праміле алькаголю. У момант затрыманьня ў аўтобусе было каля 30 чалавек.
Актывісты з Баранавічаў, Берасьця, Кобрыня сабраліся ў Мілавідах каля помніку ў гонар найбуйнейшай бітвы паўстаньня 1863 году.
Грамадзкага актывіста Віталя Каратыша з Кажан-Гарадку і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леаніда Дубаносава зь Мікашэвічаў адначасова забіраюць на вайсковыя зборы.
Грамадзкі актывіст Аляксандар Швед атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, які адбыўся ў Слоніме.
Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй далучыўся да міжнароднай акцыі «Ноч музэяў» вечарынай у савецкім стылі.
Сябра незалежнага прафсаюзу РЭП з Баранавічаў Рыгор Грык пасьля звальненьня абышоў дзясяткі прадпрыемстваў і ня можа знайсьці працу.
Загрузіць яшчэ