Баранавіцкі прадпрымальнік, сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў з плякатам супраць карупцыі.
Спадар Чарнавус зладзіў пікет у Старым парку з плякатам:
«На плякаце было напісана „Чыноўнікі жулікі! Ваш дом турма“. Я хацеў выказаць тое, што чыноўнікі не прыслухоўваюцца да людзей, усе толькі крадуць, бо ведаюць, што ад прэзыдэнта будзе патураньне — калі нават пасадзяць, то ён іх вызваліць».
Мікола Чарнавус кажа, што пікет адмыслова ладзіў у Старым парку «на адведзенай уладамі пляцоўцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
Інцыдэнтаў у часе акцыі не адбылося, спадар Чарнавус кажа, што міліцыянтаў не было.