У Берасьці затрымалі кіроўцу аўтобуса. У крыві выявілі 2,6 праміле алькаголю. У момант затрыманьня ў аўтобусе было каля 30 чалавек.
Пра гэта паведаміла ДАІ Берасьця.
Аўтобус № 38 быў спынены міліцыянтамі, калі адзін з пасажыраў паведаміў, што кіроўца ў нецьвярозым стане.
На 51-гадовага кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол. Яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленьне права кіраваньня аўтатранспартам тэрмінам на 3 гады.
У аўтобусным парку паведамілі, што кіроўцу звольняць.