На вачах у гарадзенцаў будаўнікі разабралі частку каралеўскага замку, якой было 300-400 гадоў. Як так выйшла і што рабіць?
Гісторыя з наездам БМП на легкавушку ў Горадні выявіла, што ейны кіроўца не адзіны, хто цярпіць ад вайскоўцаў. Баявыя машыны «ўзялі ў палон» мікрараён на ўскрайку Горадні. Яны блякуюць жыхарам шлях у горад, пужаюць дзяцей і фактычна перашкаджаюць пабудаваць нармальную дарогу.
Легкавы аўтамабіль, на які наехала БМП, атрымаў мэханічныя пашкоджаньні, а ягонаму кіроўцу аказана дапамога. Пра гэта гаворыцца на сайце Міністэрства абароны.
БМП занесла на дарозе на выезьдзе з Горадні ў бок Сапоцкіна. Ён наехаў на «Фальксваген». Здарэньне адбылося каля павароту з галоўнай дарогі на базу адпачынку «Прывал». Усе жывыя.
Васіль Быкаў пражыў у Горадні 30 год. За гэты час зьмяніў зь дзясятак адрасоў. У памяці гарадзенцаў засталіся тры зь іх. Карэспандэнты Свабоды завіталі ў госьці да тых, хто цяпер жыве ў кватэрах пісьменьніка, і нечакана натрапілі на сям’ю ягонага ўнука Яўгена.
Адзін з самых крытыкаваных польскіх гісторыкаў Томаш Камусэля лічыць, што ідэя аб пераемнасьці паміж колішняй Рэччу Паспалітай і сучаснай нацыянальнай польскай дзяржавай памылковая. Публічная лекцыя прафэсара адбылася ў горадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» 19 чэрвеня.
У Горадні, у памяшканьні неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, стварылі фан-зону да чэмпіянату сьвету па футболе. Там беларускія палякі заўзеюць за зборную Польшчы. Але ня толькі палякі, і ня толькі за палякаў.
Пасьля матчу «Нёман» — «БАТЭ» сілавікі затрымалі 13 заўзятараў. Фанаты кажуць, што такіх масавых і жорсткіх затрыманьняў даўно не было. Яны мяркуюць, што гэта можа быць рэакцыяй на пэрформанс да 100-годзьдзя БНР.
Ігар Кавалевіч, галоўны трэнэр горадзенскага футбольнага клюбу «Нёман», выйшаў на матч з «БАТЭ» 17 чэрвеня ў майцы з гербам «Пагоня». Заўваг ад кіраўніцтва ён не атрымаў.
Дзеля месца ў польскамоўнай школе на Горадзеншчыне бацькі дзяжураць ноччу, як і каля гімназій. Няма пэўнасьці, што трапяць усе. У беларускамоўныя клясы ахвотных значна менш, хоць і за іх бацькі мусяць пазмагацца.
Вадзім Гліньнік, аўтар праекту паменшаных зонаў аховы Курапатаў, расказаў Свабодзе, што перад тым, як узяцца за работу, ён раіўся зь вядомымі палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі. І ніхто не асудзіў яго.
Скарб з залатых манэт, упрыгожаньняў і зубных каронак, які будаўнік знайшоў у Горадні падчас рэканструкцыі старога дома, ацанілі больш як у 19 400 даляраў. Калі ўлады нададуць скарбу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, то чвэрць сумы атрымае будаўнік.
Горадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха закрывае жалюзі, выключае сьвятло і націскае на пуск прэзэнтацыі. Перад ім на шаснаццаці квадратных мэтрах ягоная Горадня: ад Нёмана да вуліцы Дамініканскай, ад Гараднічанкі да вуліцы Маладзёжнай. Гэты горад ужо ніколі ня будзе такім.
Габрэі, якія восемдзесят гадоў таму беглі зь Беларусі, цяпер вяртаюцца. Штуршком стала адмена візаў для Ізраілю ў канцы 2015 году і нядаўні «бязьвіз» для 80 дзяржаваў
Інфармацыю аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы сэмінарыстаў і сьвятароў Свабодзе пацьвердзіў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько.
Сьвятары і клерыкі прызыўнога ўзросту ня пойдуць сёлета на вайсковую службу, нягледзячы на позвы з ваенкаматаў, паведаміў Радыё Свабода шэраг крыніцаў у каталіцкіх колах.
Дзясяткі будучых каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы ў ваенкамат. Сярод прызыўнікоў адзін каталіцкі сьвятар, які ўжо скончыў сэмінарыю і служыць у катэдральным касьцёле Горадні. У Міністэрстве абароны кажуць, што выклікаюць у межах закону.
Намесьніка дырэктара «Гроднаэнэрга» па капітальным будаўніцтве Станіслава Скавародцава абвінавачваюць у атрыманьні буйнога хабару, а таксама ў раскрыцьці сакрэтных дакумэнтаў, датычных БелАЭС. Справу пачаў разглядаць Горадзенскі абласны суд 21 траўня.
Намесьніка дырэктара «Гроднаэнерга» па капітальным будаўніцтве Станіслава Скавародцава абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў 14 тысяч рублёў, а таксама ў раскрыцьці службовай тайны. Справу пачаў разглядаць Горадзенскі абласны суд 21 траўня.
Што адбываецца з тысячагадовым замкам? Свабода тлумачыць для тых, хто ня ў тэме.
Загрузіць яшчэ