Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БМП наехала на легкавы аўтамабіль на ўскрайку Горадні. ВІДЭА

абноўлена

22 чэрвеня БМП занесла на дарозе на выезьдзе з Горадні ў бок Сапоцкіна. Ён наехаў на «Фальксваген», піша Autogrodno.by. Здарэньне адбылося каля павароту з галоўнай дарогі на базу адпачынку «Прывал». Усе жывыя.

Здарэньне адбылося ў 16:30.

Вайсковая тэхніка рухалася з боку ўрочышча Ласосна ў кірунку гораду. Машыны на суседняй паласе чакалі, пакуль калёна праедзе.

Адзін БМП раптам зьмяніў траекторыю і наехаў на «Фальксваген», што стаяў першым у заторы, з боку кіроўцы. І так і застаўся на ім вісець.

У машыне было некалькі чалавек. Пасажыры змаглі выйсьці самі. Кіроўцу пашчасьціла. Ягонае крэсла расклалася, і мужчына лёг. Пры аварыі яму зашчаміла ногі. Яго вызвалілі.

Як паведамляюць відавочцы, тэхніка ехала на вучэньні.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, хуткай дапамогі.

«Хай вайскоўцы разьбіраюцца са сваёй тэхнікай самі», — пракамэнтаваў здарэньне Свабодзе старшы інспэктар аддзяленьня агітацыі і прапаганды горадзенскага ДАІ Алег Дук.

Кампэнсацыя шкоды будзе арганізавана адпаведна з заканадаўствам, піша БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG