Супрацоўнікі «Гродна Азот» чакаюць, што новы азотны камбінат, пабудову якога абмяркоўвалі ў Лукашэнкі, прынясе ня толькі сотні працоўных месцаў, але і падвышэньне заробкаў.
21-гадовага сяржанта Ўладзіслава Яльца і 24-гадовага яфрэйтара Максіма Малышку асудзілі за «дзедаўшчыну» ў дачыненьні да пяцёх салдат, якія служаць у Горадні.
Лучнік Віктар Калач вырабляе наканечнікі стрэлаў, як нашы продкі амаль 5-7 тысяч гадоў таму, у пэрыяд нэаліту. Ён вучыць дзяцей і дарослых страляць ня столькі рукамі, колькі сэрцам, каб яны нікога не хацелі забіць.
Суд Горадзенскага раёну разглядае справу, у якой 20-гадовага сяржанта Ўладзіслава Яльца і 24-гадовага яфрэйтара Максіма Малышку абвінавачваюць у зьбіцьці пяцёх салдат 6-й мэханізаванай брыгады ў Горадні.
Бэтонная стэла з надпісам «Шчасьлівай дарогі» і гербам Горадні на выезьдзе з гораду ў бок Індуры, відаць, ня вытрымала парываў моцнага ветру.
У горадзенскім Старым замку падчас рэканструкцыі пачалі разьбіраць галерэю, пабудаваную ў XVII стагодзьдзі. Польскі Сэйм усхваляваўся, што замак, у якім адбываліся тры паседжаньні Сэйму Рэчы Паспалітай, страціць свае гістарычныя рысы.
У Горадні толькі і размоваў пра скарб, знойдзены ў старым доме 14 красавіка. Кошт знойдзенага можа сягнуць ажно да 30 тысяч даляраў, а самую каштоўную рэч калісьці насіў слуга імпэратара.
Беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» распрацавала шоп-тур у Горадню па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы. Але горадзенскія турагенты маюць сумневы, што прапанова стане папулярнай — палякі пакуль мала набываюць беларускіх тавараў.
Прадпрымальнік Ігар Андрушка стварае ў Лідзкім раёне першую ў краіне фэрму маралаў. Каб закласьці маральнік, патрэбны мільён даляраў. Інвэстыцыі акупяцца меркавана праз 5-10 гадоў.
У сталіцы — вышэйшыя заробкі, больш вакансій, шырэйшая прафэсійная супольнасьць. Свабода распытала горадзенскіх айцішнікаў, што іх трымае на ІТ-пэрыфэрыі.
Арганізатары сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР у Горадні расказалі, як патрацілі грошы, сабраныя на канцэрт 25 сакавіка ў Калоскім парку. А таксама — куды пойдзе рэшта.
На мапе пазначана дванаццаць месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці.
У першай і адзінай у Горадні школе бегу Лёша Чамаданаў згуртаваў «нармальных людзей», каб зьбегчы ад «ненармальнасьці» ды стварыць «варушняк» сярод гарадзенцаў.
Горадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч напісаў кнігу «Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу» — пра легендарнага беларускага сьвятара, заснавальніка беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грамадзкага дзеяча пачатку мінулага стагодзьдзя.
Унікальная для Беларусі знаходка трапілася горадзенскім археолягам у двары Старога замку. На цагліну з гербам часоў князя Вітаўта «Калюмны» наткнуліся ў чацьвер, 15 лютага. Раней такое знаходзілі толькі ў Літве.
Аўтар сьцьвярджае, што ў календары з назвай «Прыадкрываючы заслону» хацеў адысьці ад эратычнасьці.
Гістарычныя месцы і кавярні гасьцям пакажа віртуальны пэрсанаж алень Лявон. З аркуша мапы можна скласьці знакавы горадзенскі будынак — палац Сапегаў
Андрусь Горват расказвае пра падарожжа па Эўропе, параўноўвае Прудок і Парыж ды дзеліцца сваёй адзінотай.
Дзяўчына набівае кліентам выявы беларускіх дзеячаў — ад Кастуся Каліноўскага да Сяргея Міхалка — і гатовая даваць за гэта зьніжкі да 50%.
Сям’я гарадзенцаў Янкоўскіх пачала бізнэс з грошай, сабраных на ўласнае вясельле. Яны прайшлі шлях ад крамы і фэстываляў настольных гульняў да выдавецтва.
Загрузіць яшчэ