З адкрытым лістом да генэральнага пракурора Беларусі, да Цэнтрвыбаркаму і кіраўнікоў эўрапейскіх структураў і СМІ зьвярнуўся астравецкі актывіст Іван Крук. Пад гэтым лістом падпісаліся яшчэ 49 жыхароў раёну.
Пра гэта нашаму радыё паведаміла ягоная маці. Вадзім асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Затрыманага ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзіма Кабанчука ўчора ў другой палове дня з Ашмянскага РАУСа перавезьлі на Акрэсьціна і сёньня будуць судзіць у Маскоўскім судзе Менска.
Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.
Вернікі царквы «Новае пакаленьне» з Наваградка атрымалі адказ на свой ліст з КДБ.
Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу.
А другой гадзіне ночы побач з помнікам былі затрыманыя дзьве студэнткі мэдыцынскага унівэрсытэту, якія дагэтуль утрымліваюцца ў міліцэйскім пастарунку. Яны не прызнаюць сваё дачыненьне да надпісу. Надпіс ужо зацёрты.
Пляменьнік Яраслава Раманчука днямі атрымаў пастанову суду, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак. За ўдзел у Плошчы яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусьцілі з Жодзінскай турмы.
Раённы савет дэпутатаў адмовіў актывісту Яўгену Скрабутану ў яго ініцыятыве перайменаваць вуліцу Савецкую ў раённым цэнтры ў вуліцу паэткі Ларысы Геніюш, на якой яна жыла.
Пляменьнік Яраслава Раманчука — Артур Раманчук атрымаў пастанову суду, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак пакараньня. 20 сьнежня яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусьцілі з Жодзінскай турмы.
Намесьніку старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алесю Кіркевічу з Горадні, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, прад’явілі абвінавачаньне паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.
З адмысловым лістом вернікі пратэстанцкай царквы "Новае пакаленьне" з Наваградку зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру. Адтуль адказалі, што ліст накіроўваецца на разгляд да сьледчага, які вядзе гэтую справу.
З такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Горадні. Яны плянуюць сабраць фінансавыя сродкі для падтрымкі родных і блізкіх намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ.
Званкі ў Менск, а таксама спробы менскіх сяброў Алеся Кіркевіча высьветліць, дзе ён знаходзіцца, былі марныя. У сьледчым ізалятары КДБ інфармацыі не далі. На Акрэсьціна сказалі, што такога няма.
Тры мужчыны і жанчына ў міліцэйскай форме прыйшлі на кватэру да актывіста АГП Данілы Кляўко і, нахабным чынам адмовіўшыся прадставіць ордэр, правялі ў кватэры ператрус. У міліцыі гаспадару кажуць, што ня ведаюць такіх супрацоўнікаў.
Сябры партыі, а таксама ўсе ахвотныя змогуць паставіць свой подпіс пад блянкамі асабістага паручальніцтва за вязьняў, якія знаходзяцца зараз у турме КДБ, каб на час сьледзтва іх адпусьцілі на волю.
Па яго прыехалі на кватэру, тэлефон Віктара Сазонава цяпер адключаны. Ён – каардынатар кампаніі “За свабодныя выбары”.
Дапытвалі Барыса Кучынскага ў раённым КДБ — пра тое, як ён патрапіў на Плошчу, з кім, што там рабіў і г.д. У КДБ яго пратрымалі больш за дзьве гадзіны.
Барыс Кучынскі выйшаў з хаты, каб ісьці на пошту. Да яго пад’ехала легкавушка, зь яе выйшлі два мужчыны, назваліся супрацоўнікамі КДБ і папрасілі праехаць зь імі.
У Горадні адбудзецца суд над Алесям Кіркевічам. Позву яму выдалі падчас 10-дзённай адсідкі на Акрэсьціна. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў “несанкцыянаваным мітынгу” падчас сустрэчы кандыдатаў ў прэзыдэнты Статкевіча і Вуса.
Загрузіць яшчэ