З такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Горадні. Яны плянуюць сабраць фінансавыя сродкі для падтрымкі родных і блізкіх намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ.
Адзін з арганізатараў акцыі патлумачыў, што ўсе цяжкасьці пасьля арышту Алеся Кіркевіча леглі на ягоную маці, якая адна яго выхоўвала. Сабраныя сродкі плянуецца перадаць ёй.
Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасьці падазронага паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня ля турмы на Акрэсьціна ў Менску.