Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Раманчук з 11 лютага пачне адбываць дзевяць сутак


Артур Раманчук
Артур Раманчук
Сёньня ён разам з участковым міліцыянтам наведаў СІЗА Кастрычніцкага раёну Горадні. Пляменьнік Яраслава Раманчука днямі атрымаў пастанову суду, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак. За ўдзел у Плошчы яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусьцілі з Жодзінскай турмы.

Пастанову суду Артур Раманчук атрымаў некалькі дзён таму, але паколькі хварэў на грып і меў мэдыцынскую даведку, яму дазволілі знаходзіцца дома.

Нягледзячы на тое, што тэрмін мэдыцынскай даведкі сканчаецца толькі ў суботу, Артур вырашыў ісьці адбываць пакараньне заўтра, бо пачуўся лепей, а ў панядзелак у яго сканчаюцца канікулы. Ён навучаецца на першым курсе Люблінскага ўнівэрсытэту ў Польшчы.

Сёньня ж у гарадзенскай пракуратуры Артура Раманчука дапыталі ў якасьці сьведкі падзеяў, якія адбываліся ў Менску 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG