З адмысловым лістом вернікі пратэстанцкай царквы "Новае пакаленьне" з Наваградку зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру. Адтуль адказалі, што ліст накіроўваецца на разгляд да сьледчага, які вядзе гэтую справу.
Пастар царквы "Новае пакаленьне" Ўладзімер Качагура кажа, што Наста Палажанка, якая зараз утрымліваецца ў СІЗА КДБ у Менску за ўдзел у Плошчы, — прыхаджанкай іх царквы, яны яе добра ведаюць і гатовыя за яе паручыцца. Больш за тое, сьцьвярджаюць, што гатовыя прыняць яе на час сьледзтва ў Наваградак.
Уладзімер Качагура сказаў сёньня нашаму радыё, што яны зь нецярплівасьцю чакаюць рашэньня сьледчага і моляцца за тое, каб для Насты Палажанкі зьмянілі меру стрыманьня.