Участковаму міліцыянту Дар’я Бахар матывавала гэта тым, што позва, якую ёй прынесьлі, была напісана з парушэньнямі беларускага заканадаўства. Сёньня ж на яе за гэта склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
Калегія Мін’юсту падтрымала рашэньне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь — ануляваць ліцэнзію адвакату Гарадзенскай абласной калегіі Валянціне Бусько. Прычына ануляваньня ліцэнзіі — удзел у несанкцыянаваным мітынгу 19 сьнежня 2010 году.
Супрацоўнік Наваградзкага КДБ, старшы лейтэнант Дзьмітры Марцішэўскі, прынёс на працу да актывісткі Дар’і Бахар паведамленьне, што яна павінна зьявіцца сёньня ў КДБ.
Ва Ўладзімера Шульжыцкага ў Смаргонскім РАУС узялі падпіску, што 27 сьнежня а 16 гадзіне ён зьявіцца ў Маскоўскі РАУС Менску.
Дапамогу даставіў у Горадню актывіст Віктар Дзятчык. У гэты ж дзень яе маюць адправіць у Менск.
Да "Свабоды" з камэры на Акрэсьціна датэлефанаваліся ўдзельнікі Плошчы, яны распавядалі пра ўмовы, у якіх іх утрымліваюць. Акумулятар у тэлефоне ў іх ужо амаль сеў. Хлопцы з розных гарадоў Беларусі.
З Акрэсьціна да "Свабоды" датэлефанаваўся ўдзельнік начных падзей у Менску Віталь Гуляк. Ён родам з Ваўкавыску, зараз вучыцца ў Польшчы, інвалід — у яго хворыя ногі. Вось што ён нам пасьпеў распавесьці.
На Гарадзеншчыне ў асноўны дзень выбараў назіралася высокая актыўнасьць выбарцаў, а назіральнікі за выбарчым працэсам адзначалі і шматлікія парушэньні выбарчага працэсу.
На ўчастку №92, які месьціцца ў школе №31 Горадні па выніках датэрміновага галасаваньня вывесілі пратакол, у якім значыцца, што датэрмінова ўзялі ўдзел у выбарах 489 выбарцаў. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі 387 выбарцаў.
Наш карэспандэнт у Горадні пацікавіўся ў штабах апазыцыйных кандыдатаў, як яны зьбіраюцца выкарыстаць апошні дзень агітацыі.
Чаму ўлады імкнуцца, каб як мага больш людзей прагаласавалі датэрмінова? Дзеля чаго ім гэта патрэбна? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Сёньня з заняткаў паздымалі ўсіх навучэнцаў Слонімскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага ліцэю тэкстыльшчыкаў, каму споўнілася 18 гадоў, пасадзілі ў аўтобус і возяць галасаваць па тых выбарчых участках, да якіх яны прыпісаныя.
Мясцовы актывіст Іван Крук разам з паплечнікамі разьвешваў плякаты кандыдатаў у прэзыдэнты Яраслава Раманчука, Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. Увесь час іх суправаджала белая машына, зь якой нехта рабіў здымкі.
Двое мужчынаў спартыўнага целаскладу прычапіліся да актывіста штабу Някляева ў вёсцы Азёры Гарадзенскага раёну. У Горадні невядомы напаў на аднаго з актывістаў штабу Яраслава Раманчука.
У Астраўцы, што на Гарадзеншчыне, замянілі старшыню раённай выбарчай камісіі Міхаіла Зімніцкага — былога кіраўніка спраў Астравецкага райвыканкаму.
У нумары «Вячэрняга Гродна» за 8 сьнежня паведамляецца, што Ўладзімер Някляеў сустракаецца з выбарцамі 11 сьнежня а 16-й гадзіне, а Рыгор Кастусёў 11 сьнежня а 19-й. А насамрэч — усё наадварот.
На Усебеларускім сходзе Лукашэнка абвясьціў, што не трымаецца за ўладу. Як вы ставіцеся да гэтай заявы? Адказваюць гарадзенцы.
Астравецкі актывіст і праваабаронца Іван Крук атрымаў па пошце ананімны ліст ад супрацоўнікаў райвыканкаму, у якім распавядаецца пра мэханізмы фальсыфікацыі выбараў у раёне, а таксама ўтрымліваецца просьба данесьці гэта да СМІ, у Цэнтравыбаркам і Генэральную пракуратуру.
Як кажуць мясцовыя актывісты, плякаты зрываюць у месцах, дазволеных райвыканкамам для агітацыі.
Завод мае разьмясьціцца прыблізна за 350 мэтраў ад бліжэйшай вёскі і за 850 мэтраў ад аднаго з мікрараёнаў Ліды. Пратэсты мясцовага насельніцтва супраць будоўлі вынікаў не далі.
Загрузіць яшчэ