Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Зэльвы ня хочуць вуліцы Ларысы Геніюш


Раённы савет дэпутатаў адмовіў актывісту Яўгену Скрабутану ў яго ініцыятыве перайменаваць вуліцу Савецкую ў раённым цэнтры ў вуліцу паэткі Ларысы Геніюш, на якой яна жыла.

Гэтым разам дэпутаты спасылаюцца на тое, што прэзыдыюм раённага савету вэтэранаў адзінагалосна выступіў супраць перайменаваньня вуліцы ў гонар паэткі-дысыдэнткі.

Гэта ўжо трэцяя адмова на ініцыятыву Яўгена Скрабутана. Першы раз улады адмовілі з прычыны таго, што нібыта вуліца Савецкая асацыюецца ў грамадзтве з надзеяй на лепшую будучыню, потым казалі, што нібыта няма грошай на перайменаваньне, а калі Яўген Скрабутан сабраў усе паперы — з тапанімічнай камісіі,ухваленьне абласнога выканаўчага камітэту, то ідэя не спадабалася нібыта савету вэтэранаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG