У Горадні міліцыянты папярэдзілі старшыню гарадзкой рады Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова пра недапушчальнасьць несанкцыянаваных мерапрыемстваў і адміністрацыйную адказнасьць за гэта.
Зварот выканаўцы абавязкаў старшыні праўладнага Саюзу палякаў Мечыслава Лысага надрукаваны ў газэце «Глос з-над Немна».
Гарадзенcкія праваабаронцы атрымалі ліст ад Алеся Бяляцкага з бабруйскай калёніі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» просіць перш за ўсё за яго не турбавацца.
Заяўку на мітынг 25 сакавіка падалі прадстаўнікі трох абласных партыйных арганізацыяў: Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага народнага фронту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Нагодай для звароту сталі афіцыйныя папярэджаньні, вынесеныя гарадзенскім журналістам, сябрам БАЖ: Віктару Парфёненку, Аляксандру Дзянісаву, Мікалаю Дзячэню і Гражыне Шалкевіч. Матэрыяламі гэтых журналістаў карысталіся замежныя СМІ.
Гарадзенскія лідэры апазыцыйных партыяў схільныя лічыць, што чарговы канфлікт з Захадам разьвязаны Лукашэнкам альбо самастойна, альбо супольна з Расеяй.
У адмове гаворыцца, што заяўнікамі не прынята належных мераў па арганізацыі бясьпечных умоў правядзеньня заяўленага мерапрыемства.
27 лютага скончыліся 10 дзён з дня вынясеньня прысуду маёру міліцыі Лінкусу. Гарадзенскі раённы суд дзесяць дзён таму асудзіў яго на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу Дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея. Да ўступленьня прысуду ў сілу Лінкус застаецца на волі.
Гражына Шалкевіч супрацоўнічае з «Радыё Рацыя». У пракуратуры Гарадзенскай вобласьці яе папярэдзілі за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
27 лютага скончылася 10 дзён з дня вынясеньня прысуду. Вядома, што Лінкус падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.
На Наваградчыне ў вёсцы Нязнанава санітарныя службы зьнішчылі ўсіх дарослых сьвіней.
Сябрам БАЖу Віктару Парфёненку і Алесю Дзянісаву ў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці вынесьлі папярэджаньне за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
Руслана Пяцько пакаралі штрафам у 700 тысяч за тое, што ён адмовіўся прайсці дактыласкапію. Міліцыянты хацелі , каб ён здаў адбіткі пальцаў на працы.
Усе без выключэньня апазыцыйныя структуры на Гарадзеншчыне дамовіліся вылучыць сябраў і прыхільнікаў сваіх арганізацый у выбарчыя камісіі, сумесна наладзіць назіраньне за выбарамі.
Гарадзенскіх журналістаў выклікаюць у пракуратуру і папярэджваюць за тое, што яны працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі. А ў акрэдытацыі ім адмаўляюць, не называючы прычынаў.
Да Алеся Дзянісава затэлефанавалі з абласной пракуратуры і запрасілі на размову. Ён запатрабаваў, каб яму даслалі позву.
У пятай агульнанацыянальнай дыктоўцы ў Бярозаўцы ўзялі ўдзел 12 чалавек. Для дыктоўкі быў абраны верш Максіма Танка «Родная мова».
Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма пачалі збор подпісаў пад патрабаваньнем да старшыні райвыканкаму захаваць у горадзе футбольны клюб «Камунальнік».
Журналістку Гражыну Шалкевіч выклікалі ў КДБ і азнаёмілі з артыкуламі Крымінальнага кодэксу аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і прэзыдэнта.
Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч зьвязвае ня толькі з працай на радыё, але і з актыўнай дзейнасьцю ў апазыцыйным Саюзе палякаў.
Загрузіць яшчэ