Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адну гарадзенскую журналістку папярэдзілі ў пракуратуры


Гражына Шалкевіч
Гражына Шалкевіч

Гражына Шалкевіч супрацоўнічае з «Радыё Рацыя». У пракуратуры Гарадзенскай вобласьці яе папярэдзілі за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Пракурор, зь яе слоў, зачытаў папярэджаньне, але адмовіўся даць копію. Шалкевіч папрасіла перапісаць тэкст папярэджаньня, але і гэтага не дазволілі.

Напрыканцы студзеня Гражыну Шалкевіч выклікалі ў КДБ, дзе яе распытвалі пра леташнія сацыяльныя акцыі, а таксама працу на замежнае СМІ. У КДБ яе папярэдзілі наконт незаконнай супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Тыдзень таму за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі пракуратура Гарадзенскай вобласьці папярэдзіла журналістаў Міколу Дзічэню, Алеся Дзянісава і Віктара Парфёненку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG