На пачатку размовы супрацоўнік КДБ, са слоў Шалкевіч, патлумачыў, што яе выклікалі на гутарку ў межах праверкі датычна «маўклівых» акцый, якія адбыліся летам. Журналістка адразу адмовілася адказваць на пытаньні, скарыстаўшыся законным правам не даваць паказаньняў супраць сябе.
Тады ёй нагадалі, што яна займаецца журналісцкай дзейнасьцю без акрэдытацыі, і зачыталі артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія датычаць дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і дыскрэдытацыі прэзыдэнта.
Шалкевіч, зь яе слоў, наўпрост запыталася ў супрацоўніка КДБ — у чым сэнс іх гутаркі, калі зь ёю спрабуюць гаварыць то пра адно, то пра другое і трэцяе?
Шалкевіч: «Ён проста сказаў, што гэта мірная гутарка. Маўляў, хацеў проста пагаварыць, вы ні ў чым не абвінавачваецеся, нічога дрэннага не зрабілі. Але вось, маўляў, хочуць прадухіліць магчымыя супрацьпраўныя дзеяньні».
Са слоў Шалкевіч, пасьля размовы быў складзены пратакол апытаньня, пасьля чаго яе адпусьцілі. Сама Шалкевіч расцэньвае выклік як ціск на яе з мэтай запалохваньня.
Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, камэнтуючы выклік журналісткі, выказаў зьдзіўленьне, што ў КДБ дагэтуль вядуць праверкі з нагоды «маўклівых» акцый, бо тэрмін прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у іх даўно скончыўся.
«Зразумела, што гэта выкарыстоўваецца як нагода, каб націснуць на журналістку, іншага я тут нічога ня бачу. Ну як гэта назваць — запалох? Хутчэй „прафіляктычная праца“, як яны самі гэта называюць».