Рашэньнем райвыканкаму фінансаваньне футбольнага клюба спынена.
У звароце канстатуецца, што футбольны клюб існуе ў горадзе на працягу 42-х гадоў, гуляў у вышэйшай, першай і другой лігах чэмпіянату Беларусі па футболу. І цяпер, маўляў, заўзятары ня змогуць наведваць матчы з удзелам клюбу.
Асноўную працу па збору подпісаў узялі на сябе самі заўзятары. Са слоў аднаго зь іх, спадара Аляксея, ужо сабрана некалькі соцень подпісаў. Ёсьць і рэакцыя з боку ўладаў: некаторых зборшчыкаў подпісаў запрасілі ў райвыканкам для размовы.
Паводле спадара Аляксея, праблемы з клюбам «Камунальнік» пачаліся пасьля таго, як на прадпрыемстве «Белтрангаз», якое зараз належыць расейскаму «Газпраму» быў утвораны футбольны клюб, які фінансуецца ўжо не з гарадзкога бюджэту, а самім прадпрыемствам. Таму, маўляў, слонімскія ўлады вырашылі cэканоміць на «Камунальніку».