Тром гарадзенскім журналістам прыйшлі позвы з пракуратуры Гарадзенскай вобласьці. Мікола Дзятчэня ўжо атрымаў папярэджаньне за тое, што на польскім беларускамоўным канале «Белсат» зьявіўся ягоны матэрыял, а ён, маўляў, ня мае акрэдытацыі МЗС.
Сам Дзятчэня зьдзіўлены гэтым папярэджаньнем, бо ў пракуратуры яму толькі паказалі, зь яго слоў, здымак, дзе ён стаіць побач з камэрай. Гэта было яшчэ ў кастрычніку, калі ў Сьвіслачы актывісты апазыцыі ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 году.
Зьдзівіла яго і тое, што ў пракуратуры адмовіліся даць яму копію папярэджаньня. Вось што кажа сам Дзятчэня з гэтае нагоды:
Дзятчэня: «Я нічога мяняць ня буду. Па-мойму, тое, што яны паказалі нейкія паперы, не даказвае, што там выходзіў мой матэрыял. У іх ёсьць толькі фатаздымак, на якім я стаю з камэрай».
Журналіст Алесь Дзянісаў упэўнены, што гэтыя выклікі зьвязаныя з чарговай кампаніяй супраць незалежных журналістаў перад значнымі грамадзка-палітычнымі падзеяімі. Мэта — застрашыць журналістаў. Іншага тлумачэньня ён не знаходзіць.
Дзянісаў: «У нас тут атрымліваецца ўсё алягічна, а не лягічна. Таму шукаць лягічныя адказы на алягічныя дзеяньні — гэта вельмі цяжкая і складаная справа. Вось і ўсё».
Віктар Парфёненка супрацоўнічае з Радыё Рацыя. Заўтра ён зьбіраецца ў пракуратуру. Лічыць, што выклік невыпадковы, паколькі беларускае тэлебачаньне апошнім часам рабіла вельмі вострыя выпады ў бок Польшчы. Ён гатовы размаўляць з пракурорам наконт таго, ці беларускае заканадаўства ў сфэры СМІ і правоў чалавека адпавядае тым міжнародным пагадненьням, якія сама ж Беларусь падпісала.
Парфёненка: «Я тройчы падаваў дакумэнты на акрэдытацыю, і ўсе паперы мае ў норме, а мне не даюць адказу, на падставе чаго не акрэдытоўваюць. Я тады таксама карыстаюся маральнай свабодай у сваіх дзеяньнях, паколькі і МЗС па-свойму інтэрпрэтуе тыя міжнародныя дакумэнты, якія яно павінна выконваць».