Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: суд не задаволіў скаргі сяброў БНФ


Кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў ад імя партыі падаў у суд 9 скаргаў на рашэньне прэзыдыюму аблсавету і выканкаму, якія не ўключылі ніводнага прадстаўніка БНФ у выбарчыя камісіі. Ніводную са скаргаў суд не задаволіў.

Паводле Саранчукова, у абласным судзе не прынялі пад увагу пратакол сойма Партыі БНФ, які надзяліў яго паўнамоцтвамі прадстаўляць арганізацыю ў судзе. У адмове запісана, што скаргі былі пададзеныя неўпанаважанай асобай.

Гэтае рашэньне суду, паводле Саранчукова, абсалютна пацьвярджае, што выбары адбываюцца паводле ранейшых сцэнараў, што выбараў проста няма.

Тым ня менш сябры БНФ у Горадні рэгіструюць чатыры ініцыятыўныя групы і будуць праводзіць выбарчую кампанію.

Паводле юрыста праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча, з практычнага пункту гледжаньня няма ніякай магчымасьці скасаваць у судзе неўключэньне ў выбарчыя камісіі, паколькі ў Выбарчым кодэксе ўвогуле ня вызначаныя крытэры і рэглямэнт абраньня сяброў камісій. Гэта і дазваляе ўладам прымаць дыскрымінацыйныя ў адносінах да апазыцыі рашэньні, якія ў судах немагчыма зьмяніць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG