Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатку ад АГП зь Іўя сцэнзуравалі


Ірына Давідовіч, якая вылучаная кандыдатам па Івейскай акрузе ад партыі АГП, падчас запісу свайго выступу на тэлебачаньні ў Горадні ўжыла фразу: «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Яе прымусілі зрабіць перазапіс.

Паводле Давідовіч, ёй назвалі адразу некалькі законаў, якія яна парушыла. Кандыдатка, якая балятуецца першы раз, урэшце паддалася на пагрозы, што ўсё роўна гэтыя словы будуць выкрасьленыя.

У выступе Давідовіч шмат казала пра праблемы беларускага грамадзтва, пра эканамічны тупік, у які завялі ўлады. І ўдакладніла: «Усе мы ведаем, хто да гэтага прывёў». Гэты момант работнікі тэлебачаньня таксама абмяркоўвалі — ці прапускаць такое ў эфір.

Давідовіч таксама заявіла, што парлямэнт у краіне павінен быць з альтэрнатыўнымі поглядамі і канкурэнтнымі ідэямі, зь людзьмі, абранымі шляхам законнага галасаваньня. Усе гэтыя моманты таксама не падабаліся тым, хто яе запісваў.

Выступ Давідовіч павінны паказаць па тэлеканале «Беларусь-2» 29 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG