Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На офіс Саюзу палякаў прыйшлі зь ператрусам


Будынак, у якім месьціца офіс непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў
Будынак, у якім месьціца офіс непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў

На офіс, які арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, з пастановай на вобшук прыйшлі сьледчы і трое амапаўцаў. У пастанове напісана, што ў памяшканьні можа знаходзіцца літаратура, у якой утрымліваюцца антыдзяржаўныя заклікі.

Актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар паведаміў міліцыянтам, што памяшканьне афіцыйна арандуе Андрэй Пачобут.

«Вядзіце яго сюды, няхай ён адчыняе дзьверы. У нас ключоў няма».

Журналіста, актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу». Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін. 5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG